Запрашаем на куратарскую лекцыю ў межах новай выставы "Брама".
Тэма лекцыі: “Поднимите врата, верхи ваши”.
19.04 (пятніца) у 18:00, філіял Веткаўскага музея.
Які цар уваходзіць праз царскую браму праваслаўнага храма? І чаму асноўны канон выяў на гэтай браме змяшчае зусім не асоб царскіх крывей? Пра гэта паспрабуем пагутарыць на куратарскай лекцыі.
Ну, і не быў бы Веткаўскі музей сабою, калі б не звязалася тэма царкоўнага і народнага. Паразважаем, наколькі традыцыйнае разуменне брамы, як архетыпа ўваходу ў міфалогіі беларусаў адпавядае старажытнабіблейскім уяўленням і царкоўнай літургічнай практыцы.
Лектар: Андрэй Скідан, навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея.
Месца правядзення: г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 3 BYN.
Тэлефон філіяла: +375 232 50-96-98