Вы ж ведаеце, што новы 2026 год пройдзе над знакам Чырвонага агністага каня?!
То мы запрашаем вас на майстар-клас, дзе кожны зробіць сабе сімвал надыходзячага года! А каб надаць агністаму каню беларускага каларыту - мы зробім яго з ільняных нітак!
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне +375(232)509698.
*Дзеці да 12 год - у суправаджэнні дарослага, аплата бярэцца за кожнага наведвальніка.
Кошт: 10 BYN.
Калі: 20.12 (субота) ў 12:00 і 27.12 (субота) ў 14:00.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4А (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Тэлефон для запісу: +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)

