14 лютага запрашаем на майстар-клас па ляльцы-мотанцы, што стане абярэгам для закаханых.
Гэта лялька "Неразлучнікі" - сімвал шчаслівага сямейнага саюза.
Рукі лялек - адна суцэльная лінія, якая аб’ядноўвае жаночую і мужчынскую фігуры. Гэта значыць, што ў жыцці яны будуць разам і ў бядзе, і ў радасці, іх сям’я будзе моцная.
Яшчэ лялькі абвязаныя адной ніткай. Каб сям'я была моцная, трэба берагчы тую нітачку, якая аб'ядноўвае закаханых, робіць іх роднымі адзін для аднаго.
.
Патрэбны папярэдні запіс па тэлефоне: +375(232)509698 (з 10:00 да 18:30)
Калі: 14.02 (субота), у 11:00.
Кошт: 10 BYN.
Дзе: філіял Веткаўскага музея. Гомель, пл. Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).

