У суботу 26 ліпеня ў філіяле Веткаўскага музея адбудзецца святочная лекцыя "Вобраз Маці Божай Траяручыцы ў традыцыйнай культуры".
Шырокае народнае шанаванне некаторых Багародзічных ікон увасобілася, у тым ліку, у з'яўленні некалькіх варыянтаў паходжання іх іканаграфіі.
Такім з'яўляецца абраз Маці Божай Траяручыцы, які не толькі ў свой час бянтэжыў вернікаў, але і станавіўся часта і храмавым, і хатнім, з ім звязвалі надзеі і спадзяванні многія пакаленні хрысціян.
Такі вобраз вядомы ў праваслаўнай народнай традыцыі і ў стараабрадніцкай веткаўскай культуры, якія адчувалі ўзаемаўплыў і ўзаемаўзбагачэнне.
У царкоўным календары памяць пра гэту ікону прыпадае на 25 ліпеня. А мы прапануем на сустрэчы 26 ліпеня разам паразважаць над таямніцамі гэтай выявы, увайсці ў гісторыю яго паходжання і ўзбагаціць сябе царкоўным паданнем.
Правядзе лекцыю навуковая супрацоўніца Веткаўскага музея, магістр тэалогіі Вольга Афанасьева.
Мова лекцыі - руская.
Запіс на лекцыю па тэлефоне +375 (232) 50-96-98 (з 9:30 да 18:00).
Дата: 26.07 (субота) у 12:00
Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея, г. Гомель, плошча Леніна, 4а (у парку, за саборам Пятра і Паўла).
Кошт: 7 BYN.