Каб гэты перыяд стаў сапраўды чароўным, мы падрыхтавалі інтэрактыўную праграму “Батлейка ў Веткаўскім”!
У праграме:
Напачатку невялічкая экскурсія па выставах - каб крыху бліжэй пазнаёміцца з Веткаўскім музеем перад асноўным святочным дзействам.
Сумесныя спевы калядак - усе жадаючыя будуць ператварацца ў калядоўшчыкаў і атрымліваць за спевы салодкія падаруначкі (мы б на вашым месцы загадзя падрыхтаваліся і падвучылі парачку калядак).
Цвік нашай праграмы - батлеечнае прадстаўленне “Цар Ірад” - п’еса па аднаму з самых папулярных біблейскіх сюжэтаў беларускай батлейкі*. Пастаноўка аздоблена жывымі спевамі беларускіх калядных песень.
Інтэрактыўная праграма “Батлейка ў Веткаўскім” будзе даступная для груп ад 10 да 30 чалавек толькі па папярэдняй замове.
Калі: з 19 снежня па 19 студзеня.
Дзе: Веткаўскі музеі і філіял музея ў Гомелі.
Узрост: ад дзіцячага садочка да бясконцасці.
Кошт: 7 BYN з чалавека.
Тэлефоны для абавязковага запісу: +375 (2330) 4-27-49 (Веткаўскі музей, што ў Ветцы), +375 (232) 50-96-98 (філіял Веткаўскага музея, што ў Гомелі).
*Батлейка - беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.
**Малюнак для ілюстрацыі - з сеціва, мастака А. Пазняка.