Вялікдзень – вялікае старажытнае свята ў гонар сонца, вясны, абуджэння прыроды і надыходу земляробчага сезона. Відаць, з Вялікадня некалі мог пачынацца каляндарны год. У эпоху хрысціянства Вялікдзень стаў прымяркоўвацца да ўваскрасення Хрыста.

Вялікдзень – самае доўгачаканае і радаснае свята ў хрысціян, якое праходзіла пасля працяглага сямітыднёвага посту. Да Вялікадня ўсе старанна рыхтаваліся, прыбіралі хату і падворак.

Па-сапраўднаму ўнікальнай можна лічыць традыцыю вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна. Менавіта тут да сярэдзіны ХХ стагоддзя захоўваўся звычай “апранаць” Покуць з іконамі ў новыя ручнікі перад Вялікаднем. Кожная ткачыха лічыла за гонар выткаць новы, “не горш, чым у суседкі”, ручнік – “адзенне для Бога”. Кожны раз прыносячы ў традыцыю ткацтва нешта новае (мяняліся колер і памер, перавага аддавалася расліннай тэматыцы) неглюбчанкі-ткачыхі захоўвалі архаічную аснову – кампазіцыю і сістэму размеркавання знакаў. Кожная неглюбская ткачыха магла ў прамым сэнсе чытаць свае ручнікі. Яна не проста ўпрыгожвала Покуць, а пісала сакральны тэкст да Бога.

Наведвальнікі выставы змогуць пабачыць унікальную калекцыю тканых галаўных “платкоў” пачатку XXст. і “новых” тканых ручнікоў вёскі Неглюбка 70-80-х гг., якія кантстатуюць развіццё і своеасаблівы росквіт архаічнай традыцыі ў гэтыя гады.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика