Вобраз птушкі ў традыцыйнай культуры
Выстава будзе дзейнічаць з 10 мая па 10 снежня 2017 г. у філіяле Веткаўскага музея.
Птушкі па традыцыйных народных уяўленнях з’яўляюцца вястункамі Бога. Відаць, таму і зя’ўляецца адным з самых улюблёных сюжэтаў ці то ў традыцыйнай вышыўцы, ткацтве, ці то ў драўлянай дамавой разьбе пара птушак. Вера ў звышнатуральныя здольнасці птушак шугае ў сівую даўніну, калі людзі яшчэ верылі, што высока на небе Бог жыве і толькі птушкі могуць да яго даляцець. І на зімку птушкі ляталі таксама ў далі, куды чалавеку не дабрацца. Толькі ўслухаемся ў слова «выРАЙ»… У РАЙскія сады ляталі зімаваць птушкі, таму і «насяляюць» яны з даўніх часоў чырвоныя куты дамоў ў выглядзе вышывак, ды вянчаюць вільчыкі аканіц і дахаў вясковых хат — «там Бог жыве».
А ў традыцыйнай абраднасці шырока распаўсюджаны культ птушак як вястунак вясны і ўсяго новага. Каб хутчэй птушкі вярталіся пасля зімы выпякалася адмысловае печыва «жаваранкі», «чырачкі», «галёпы», «бацяны».
Асобнай тэмай у традыцыйнай культуры гучыць сюжэт ператварэння чалавека ў птушку. Паводле народных уяўленняў, буслы, зязюлі, вераб’і, галкі — усе яны, і шэраг іншых «пярнатых», калісьці былі людзьмі і пры пэўных абставінах ператварыліся ў птушак. Пра гэтыя чароўныя гісторыі, і не толькі, будуць распавядаць супрацоўнікі музея ў выставачнай прасторы.
Разам з Веткаўскім музеем выставачна-адукацыйны праект «Людзі і птушкі» рэалізуецца дзякуючы ДУА «Гомельскі абласны палац творчасці дзяцей і моладзі «Юнацтва»», грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», гомельскі майстар-рэзчык Барыс Васількоў і ўдзельнікі этна-клуба «Параскева», што дзейнічае пры філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.
Напрацягу трох месяцаў рэалізацыі праекту «Людзі і птушкі» плануецца правесці шэраг адукацыйна-пазнавальных мерапрыемстваў: майстар-класы па вырабу птушак з саломы, гліны, вышыўцы; лекцыі-заняткі «Хадзіла Пава», «Адкуль у сарокі сарочка?», «Хто пяе вакол нас?»; нават распрацаваць кніжку-размалёўку «Райскія птушкі Веткаўскага музея».
Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).
Час: 10 мая (серада) 2017 года, 16:00
10 мая (серада) 2017 года ў філіяле Веткаўскага музея адбылося адкрыццё выставы "Людзі і птушкі".
10 мая (серада) 2017 года, а 16-й гадзіне ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставачна-адукацыйнага праекта "Людзі і птушкі".
У свой час Веткаўскі музей прэзентаваў выставачны праек "Душа мая птах", які цікава і шматгранна раскрываў тэму птушак у беларускай традыцыі. "Людзі і птушкі" - гэта працяг былога праекта ў новым рэчышчы. Вобразная экспазіцыя і інтэрактыўныя формы выставы дазволяць наведвальнікам эшчэ глыбей зазірнуць у таямнічы свет птушак. Падчас адкрыцця выставы супрацоўнікі музея падзеляцца ведамі па сімволіцы птушак у традыцыйнай культуры, а таксам правядуць майстар-клас па вырабу саламяных птушак.