Афіша выставы "Вы и нас, трудившихся, не забывайте… " у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі

Пяцісотгоддзе беларускага кнігадрукавання

Выстава будзе дзейнічаць з лістапада 2017 г. па сакавік 2018 г. у філіяле Веткаўскага музея.

З гэтай назвай адкрываецца новая выстава ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі. Менавіта з такой прозьбай звярнуўся да сваіх нашчадкаў, а значыцца, і да нас адзін з першых беларускіх друкароў Пятро Мсціславец у сваім Пасляслоўі да «Тэтраевангелля», выдадзеным у Віленскай друкарні ў 1575 годзе.

І сёння, асабліва ў год юбілея — пяцісотгоддзя беларускага кнігадрукавання — мы ўсё часцей узгадваем імёны і працы не толькі першых беларускіх друкароў.

Гэтай даце прысвечана выстава, на якой гучыць імя Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў: Пятра Мсціслаўца, Івана Фёдарава, Васіля Гарабурды, Максіма Вошчанкі… Тут можна «дакрануцца» да эпох, адчуць подых часу.

На выставе прадстаўлены рэдкія выданні беларускіх друкарняў XVI — XVIII стст.: Заблудава, Вільны, Гродна, Магілёва, Супрасля. Шмат якія кнігі маюцца ў адным-двух экзэмплярах на тэрыторыі Беларусі. Гэта і ўпершыню выдадзенае Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам «Евангелле вучыцельнае» ў 1569 годзе ў Заблудаўскай друкарні, і дасканалае па прыгажосці афармлення «Тэтраевангелле» Пятра Мсціслаўца 1575 года, выдадзенае ў Віленскай друкарні, і дакладныя копіі гэтых кніг, выдадзеныя ў XVI ст. Васілём Гарабурдай. XVII — XVIII стагоддзі прадстаўлены найцікавейшымі выданнямі друкарняў Вільны, Магілёва, Гародні, Супрасля, сярод якіх «Жыція святых» Дз. Растоўскага, «Евангелле тлумачальнае», «Кветнік» («Цветнік») і інш. Шмат якія кнігі ў XVIII ст. выдаваліся тысячнымі тыражамі ў беларускіх друкарнях дзякуючы ўнікальнай дзейнасці стараабрадцаў і веткаўскіх у тым ліку. Дзякуючы шмат у чым менавіта ім захавана і данесена да нашых дзён гэта вялікая духоўная спадчына. Гэта яшчэ адна тэма, якая адлюстравана на выставе.

І да ўсяго гэтага на выставе ёсць магчымасць не толькі пабачыць друкарскі станок часоў Францыска Скарыны, але і папрацаваць на ім. Вы зможаце раздрукаваць копію адной з найпрыгажэйшых гравюр Пятра Мсціслаўца з «Евангелля» 1575 года і адчуць сябе першадрукаром.

Адкрыццё выставы адбудзецца ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Час: 24 лістапада (пятніца) 2017 года, 16:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика