Г.І. Лапацін

“Свяча” — абрад, вядомы ва Ўсходнім Палессі. Атрыбутыўна аб’ект абрада існуе ў трох варыянтах: свечка; сьвечка і абраз з выявай пэўнага святога, які лічыцца апекуном вёскі; і проста абраз. Падчас экспедыцый намі зафіксаваны ўсе тры варыянты існавання “Свячы” ў жывой традыцыі.[1] Адзначым, што выявы свечак могуць быць розныя: як самыя звычайныя так і, што для нас вельмі істотна, антрапаморфныя, апранутыя ў спецыяльна пашытае для іх адзенне. Раз на год, у дзень памяці святога? якому яна прысвечана, “Свяча” пераходзіць да новага гаспадара і, такім чынам, па чарзе знаходзіцца ў дамах усіх жыхароў населенага пункта.

У моманце пераходу мы заўважылі ў кульце “Свячы” рысы боства, якое памірае і ўваскрасае: такога ж як, Асірыс, Адоніс, Аціс, Дземетра, Персефона, Каструбенька ды інш. Абрад пераносу “Свячы” адбываецца на працягу двух дзён: “… выпраўляюць ту сьвячу, плачуць, жалка ім… туды прыносяць, там ужо не плачуць… там радуюцца”. [2] Тое ж самае адбывалася і ў адносінах Аданіса і Каструбенькі: “Упершы дзень насілі выяву (ляльку) памерлага Аданіса, сьпявалі сумныя песні і прыносілі пахавальную ахвяру. На другі дзень выконвалі абрад ўваскрэшання Адоніса. Падобназ гэтым, на Ўкраіне напачатку вясны святкуюць уваскрэсенне Коструба. Сялянкі водзяць карагод і тужлівымі галасамі спяваюць: "Памёр-памёр наш Каструбенька!” У сярэдзіне круга ляжыць дзяўчына, якая ўвасабляе мёртвага Коструба; трохі пачакаўшы, яна ўскоквае, і ў тую ж хвіліну карагод змяняе сумны тон на вясёлы і запявае: “Ажыў наш Каструбенька!”[3, 373] У гэтым шэрагу стаіць і абрад, які выконваўся ў веткаўскіх вёсках Бесядзь, Фёдараўка, Навілаўка і Барталамееўка, дзе на Ўшэсце хаваюць “вясну”, увасобленую ў ляльку, што зроблена з невялікіх кавалкаў тканіны. У Барталамееўцы гэтае дзеянне суправаджаецца галашэннем, у якім выразна прасочваецца ўяўленне аб бостве, якое памірае і ўваскрасае. Гэтае галашэнне існуе ў двух варыянтах. Калі вясна была халодная, гэта гучыць так: “Ты, вясна, сёліта была халодная. Мы не нагуляліся, не нагрэліся. Больш такая не прыходзь”. [4] Калі ж вясна была цёплая, гэта выглядае наступным чынам: “Ты, вясна, сёліта была цёплая. Мы і босыя нахадзілісь, і голыя. І на той год такая будзь”.[5] У некаторых з гэтых вёсак, прынамсі, у Фёдараўцы і Навілаўцы, на Дабравесце гэтую ляльку адкопваюць. І ў большасці нашых вёсак у гэты дзень дзяўчаты пачынаюць “гукаць вясну”. У дадзеным выпадку тыпалагічна мы таксама маем справу з рэліктам яшчэ аднаго старажытнага міфа — міфа пра Персефону, якую выкраў Аід, але, згодна рашэнню Зеўса, на пэўны час яна вяртаецца на зямлю да маці — і на зямлі наступае вясна.[6, 205-210]

Уяўленні аб вялікіх боствах далі ўзор, на якім грунтуюцца ўяўленні пра бостваў лакальных: сямейных, абшчынных і г. д. “Кожны з радоў, які жыў пад адным дахам, меў свайго бога-апекуна”, — вызначыў у свой час А.М. Афанасьеў.[7, 37] Тое, што за “Свячой” стаіць лакальнае боства, вызначаюць самі ноьсбіты традыцыі: “Спасіба, што пасецілі нашага Бога” — менавіта такія словы мы пачулі ад удзельніц абрада, пабыўшы на “Свячы”.[8]

У аснове абраду хрысціянізаваны культ хатняга агменю, які належаў асобнаму роду, асобнай сям’і. Яшчэ на пачатку дваццатага стагоддзя падабенства паміж “Свячой” і агменем на матэрыяле Красненскага і Рослаўльскага паветаў Смаленскай губерні было заўважана А. Дабравольскім, адным з першых публікатараў матэрыялаў па “Свячы”. [9, 35-51] Такія самыя суадносіны паміж агнём агменю і агнём хрысціянскай свечкі былі заўважаны і А.М. Афанасьевым: “Свяшчэнны агонь агменю быў боскай сілай асобнай абшчыны і не меў нічога агульнага з агнём суседняй сям’і. Пры ўсталяванні хрысціянства дваяверны народ спалучаў свае старажытныя ўяўленні з сямейнымі абразамі, якія прынята паміж простанароддзем называць багамі і божынькамі. Той святы, у імя якога пабудавана вясковая царква, прызнаецца апекуном усяго паселішча. Храмавае свята звычайна адзначаецца агульным застоллем, а перад абразам святога апекуна запальваецца свечка, якую набываюць на мірскую складчыну”.[10, 37] І амаль тое самае вызначае вясковая жанчына, удзельніца “Свячы”: “Сьвечка — эта ж агонь. Агонь — эта Богу маліцца. Агонь — эта адкрываіш сваё серцэ, цяпло Богу аддаеш і молісься. На эты празьнік з адкрытай душой ідуць людзі. Сабіраюцца і молюцца. Перад образам, перад іконай ставіцца, дзелаіцца такая ступка із дзерыва, патом у воск укатыіцца, уся воскам, а патом наверх надзіёцца плаціцца. Упрыгожваюць крэсьцікам — украшаюць крэстам. І навірху на ступку, там жа воск, і прыкрэпліваюцца сьвечы і гаряць сьвечы. І людзі прыходзяць і прыносяць пажэртваваньня”. [11] Старажытныя ўяўленні аб сувязі Свячы і агменю дастаткова празрыста выявіліся, праўда ў выключным меркаванні, зробленым адной з нашых інфармантак, не абцяжаранай вызначэннямі вядомых этнографаў: “Сьвяча гарыць… Есьлі мы запалім сьвечку возьлі іконы, яна абазначае… як табе сказаць: сімвал любві к Богу. Как агнём яна гарыць, так душа наша далжна агнём к Богу гарэць. Мы далжны вассылаць к Богу. Наша душа далжна гарэць к Богу. Як еты аганёк вот гарыць малінькі — так должэн аганёк зажэчся ўнутрэ, і паслаць к Богу малітву. Для етага і сьвяча, запаліваем Сьвячу, стаім возлі іконы і молімся Богу. Агню пакланяцца — ета асталась ужо ат язычнікаў. Асталась ат язычнікаў павер’яў очэнь многа”.[12]

“Свяча” пашырае кола далучаных да свяшчэннага агню да калектыву ўсіх жыхароў вёскі, якія, па сутнасці, па вызначэнню Б. А. Ларына, з’яўляюцца “большой семьей”. [13, 53]. Аднак азначаная намі хрысціянізацыя абрада не змагла цалкам перакрэсліць яго старажытныя карані. Яны захоўваюцца нават не адмыслова, а міфалагічгнай памяццю самой “Свячы” як з’явы. Антрапаморфныя выявы свечак могуць суправаджацца носьбітамі традыцый наступнымі вызначэннямі: “як дзіцёнак”, “як дзеўка”, “дзед”, “жэншчына”, “мужчынская” і “жаночая” свечкі, што суадносіцца з ўяўленнямі аб дамавіках, якія існуюць у нашых вёсках, прынамсі: “А такі, як хазяін, будзе і дамавы. Як хазяйка, такая будзе і дамавая. Ежэлі ўдава жыве, значыць, дамавая будзе жэншчына у яе”.[14] Суадносіны агменю і дамавіка і - што ў вышэйшай ступені істотна - ўвасабленні аднаго ў другім у свой час былі прааналізаваны М.А. Афанасьевым. Пры гэтым ён адзначае, што мы сутыкаемся з рэшткамі старажытнага культу ўжо на тым этапе, калі “абагаўленне агменю, па вызначэнню А. М. Афанасьева, ўвасобілася ў вобразе дамавіка”.[15, 34] Сама “Свяча” часта вызначаецца іменем святога, якому яна прысвечана: “Мне веселей с “Николой”. Что-то есть на свете”. [16] “Сірёжка, Сергій Раданежскі — аброчны”. [17]

На першы дзень, які вызначаецца як “адправа”, “Свячу” адпяваюць, як “усопшых” [18] і кажуць на яе: ”Як сем’яніна ў хаце не стала”[19], а на другі дзень сустракаюць яе, як “маладых”.[20] Адпаведна падзеі першага дня структурыруюцца як пахавальны абрад: ад адпявання нябожчыка да вынасу яго з хаты і памінальнага абеду з “канонам”[21] і абавязковымі гарачымі стравамі [22], і далейшага выкарыстання “пахавальных” прадметаў у лекавых і гаспадарчых абрадах. Адметна ў гэтых адносінах і параўнанне станка, на якім пераносяць ікону, з “катафалкам”.[23] Адпаведна падзеі другога дня ўвасабляюцца як вясельны абрад: ад сватання і заручын, ад прыезду маладых у дом жаніха, аздаблення нявестай дома жаніха сваімі тканінамі і да “абеда”, які гатуецца, “як на свадзьбу” [24], ад “банкетаў” і да вызначэння тых, хто прымае і перадае Свячу, як “сватоў”, а самой Свячы як “нявесты” [25]. Варта адзначыць, што ў беларускай традыцыі вядомы і іншыя “вогненныя” вяселлі: такія як “жаніцьба коміна”, “жаніцьба пасьвета”, “жаніцьба сьвечкі”. У гэтых абрадах таксама прасочваюцца элементы рэальнага вяселля. Больш за тое, падчас выканання гэтых абрадаў адмыслова выконваюцца вясельныя песні. [26]

Асобна трэба адзначыць і тое, што некаторыя элементы абраду “Свяча” могуць быць суаднесены з элементамі як пахавальнага, так і вясельнага абраду: гэта і развітанне Свячы са “старымі гаспадарамі”, якое можна суаднесці як з нябожчыкам, так і з нявестай, якія пакідаюць родны дом; гэта і перанос іконы з “мужчынскім ліцом” — хлопцамі і іконы з “жаночым ліцом” — дзеўкамі. Паказальна ў гэтых адносінах і выкарыстанне наміткі ў межах адной традыцыі ў абрадзе хрышчэння, вясельных і пахавальных абрадах.

Фактычна атрымоўваецца, што на працягу года “Свяча” пражывае ўсё жыццё чалавека ад яго нараджэння (у ролі члена новай сям’і) да смерці. Менавіта гэтая з’ява і абрана намі як аб’ект дадзенай публікацыі. З зафіксаваных намі апісанняў абраду “Свячы” мы вызначылі элементы пахавальнага і вясельнага абрадаў і прыводзім іх паралельна з тымі самымі элементамі з непасрэдна пахавальнага і вясельнага абрадаў.

Пры падрыхтоўцы публікацыі выкарыстаны матэрыялы экспедыцый Веткаўскага музея народнай творчасці. Асаблівасьці мовы інфармантаў захоўваюцца. Аўтэнтычныя матэрыялы атрыбутуюцца па Фонду захавання музея.

1. Больш падрабязна гісторыя абрада, яго структура, арэал распаўсюджваньня на дадзены час разглядаецца аўтарам у наступных публікацыях: Лапацін, Г.І., З вопыту вывучэньня дыалектнай фразеалогіі. Фразеалагізмы з кампенентам “сьвяча”[Тэкст] / Г.І. Лапацін // Материалы V Международнай конференции “Славянская фразеология в ареальном, историческом и этнокультурном аспекте”. Редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.] Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины. 2007, — С. 124-129; Лапацін Г.І., Абрад свячы ва Усходнім Палессі [Тэкст]/ Г.І. Лапацін // Аўтэнтычны фальклор: праблемы бытавання, выхавання, пераймання: матэрыялы навук. – метад. канф. (15-16 сакавіка 2007 г.) Рэдак. кал. М.Л. Кузьмініч (адк. рэд.) [і інш.] Мінск: Бел. Дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — С. 84-89; Лопатин Г.И “Ікона звалась свячой… ” Из опыта изучения обряда “Свечи” в Восточном Полесье. [Текст] / Лапацiн Г.I. // Антропологический форум. Санкт-Петербург. 2008, № 8. С. 402 — 416.

2. Ад жыхаркі (ж-кі) в. Пералазы Краснагорскага р. Бранскай вобл. Горла М.І., 1932 г. н., у 2002 г. зап. Сьмірнова І.Ю. Сш. 122. Ар. 11.

3. Афанасьев, А.Н., Поэтические воззрения славян на природу. В трех томах.[Тэкст] / А.Н. Афанасьев — Москва: Современный писатель, 1995. Том третий. — 416 с.

4. Ад ж-кі в. Барталамееўка Веткаўскага р. Еціпнёвай Матроны Цітаўны, 1919 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 1990 г. Сш. 17. Ар. 8.

5. Так сама.

6. Лапацін, Г.І. Аб шлюбных матывах у зямляробчых абрадах на Веткаўшчыне .[Тэкст] / Г.І. Лапацін // VІІІ Міжнародныя навуковыя чытанні, прысвечаныя Сцяпану Некрашэвічу. Зборнік навуковых артыкулаў. У дзвюх частках. Ч. 2. / Рэдкал. А.А. Станкевіч [і інш.]. Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. — С. 205-210.

7. Афанасьев, А.Н. Поэтические воззрения славян на природу. В трех томах. [Текст] / А.Н. Афанасьев —Москва: Советский писатель. 1995. Т. 2.400 с.

8. Ад ж-кі в. Буда Жгунская Добрушскага р. Дударавай В.А., 1929 г. н. зап .Лапацін Г.І. у 2009 г. Сш. 31. Ар. 38.

9. Добровольскій, Владимиръ, Значеніе народнаго праздника “Свечи” [Тэкст] / В. Добровольскій// Этнографическое обозреніе. / Изданіе Этнаграфическага Отдела Императорскаго Общества Любителей Естествознанія, Антропологіи и Этнографіи. Год 12-й. Кн. ХĹIV1. Москава. /Под ред. Н. А. Янчука/.1900. № 4.

10. Афанасьев, А.Н. Поэтические воззрения славян на природу. В трех томах. [Текст] / А. Н. Афанасьев —Москва: Советский писатель. 1995. Т. 2.400 с.

11. Ад ж-кі в.Пералёўка Веткаўскага р. Малашанка Л.І., 1932 г. н., зап. Лапацін Г. І. у 2007 г. Сш. 57. Ар. 42-41.

12. Ад ж-кі в. Пакалюбічы Гомельскага р. Ліцьвінавай Т.В., 1938 г. н., зап. Раманава Л.Д. у 2006 г. Сш. 98. Ар. 56. Раманава, Л.Д. “Свяча ці народам, ці Богам суджана” [Тэкст] / Л.Д. Раманава // Роднае слова, 2004, 3. С. 104-106.

13. Ларин, Б.А., История русского языка и общее языкознание. (Избранные работы) [Тэкст] / Б.А. Ларин — Москва: Просвещение 1977. — 224с.

14. Ад перасяленкі (п-кі) з в. Барталамееўка Веткаўскага р. Еціпневай М.Ц., 1919 г. н., зап. Лапацін Г. І. у 1993 г. у Ветцы. Сш. 53. Ар. 13.

15. Афанасьев, А. Н., Народ-художник Миф. Фольклор. Литература. [Текст] / А.Н. Афанасьев — Москва: Советская Россия, 1986.— 368 с.

16. Паводле аповеда ж-кі в. Антонаўка Веткаўскага р. Раманавай А.С., 1936 г. н., і ж-кі в Вялікія Нямкі Веткаўскага р. Цітушкінай В.П, (?) г. н., зап. Лабацкая Г. А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 9.

17. Ад ж-кі в. Давыдаўка Гомельскага р. Карэц М.Я., 1932 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 2010 г. Сш. 4. Ар. 26.

18. Ад ж-кі в. Красная Буда Добрушскага р. Бондаравай Н.М., 1947 г.н., зап. Раманава Л.Д. у 2001 г., у Ветцы . Сш. 76. Ар. 35.

19. Ад ж-кі в. Навілаўка Веткаўскага р. Дзеньдобрай С. Р., 1914 г. н., зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 2000 г. Сш. 70. Ар. 18.

20. Паводле аповеда ж-кі в. Навілаўка Веткаўскага р. Дзеньдобрай С.Р., 1914 г. н., зап. Лабацкая Г.А. у 1995 г. Сш. 58. Ар. 2-3.

21. Паводле аповеда ж-кі в. Зацішша Веткаўскага р. Гарэлавай Г. К., 1920 г. н., зап. Лабацкая Г.А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 5.

22. Ад п-кі з в. Старое Закружжа Веткаўскага р. Раманоўскай М.А., 1937 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2007 г. у в. Хальч Веткаўскага р. Сш. 117. Ар. 8.

23. Ад ж-кі Веткі Пракапенка А.С., 1944 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 2009 г. Сш. 106. Ар. 83.

24. Паводле аповеда ж-кі в. Навілаўка Веткаўскага р.Дзеньдобрай С.Р., 1914 г. н., зап Лабацкая Г.А. у 1995 г. Сш. 58. Ар. 2-3.

25. Ад ж-кі Веткі Рослікавай М.Ф., 1953 г. н., родам з в. Быстра Клімаўскага р. Бранскай вобл. зап. Лапацін Г.І. у 2006 г. (Архіў аўтара). Ад ж-кі п. Станкі Веткаўскага р. Леўшуновай В.В., 1938 г. н., у 2008 г. зап. Лапацін Г.І. Сш. 128. Ар. 1.

26. Народны тэатр [Тэкст] / Уклад., уступ. Артыкул і камент. М.А. Каладзінскага / Мінск. Навука і тэхніка / 1983. 405 с. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі. [Тэкст] / Уклад., класіф., сістэм. Матэрыялаў і камент. А.І. Гурскага, А.С. Ліса / Мінск: Навука і тэхніка.1990. 405 с. С. 74-75; 268-271.

Дзеньпершы: пахаваньне

“СЬВЯЧА”

ПАХАВАЛЬНЫ АБРАД

1.

Расказывала мне Кавалёва Варвара Андрэеўна. Абряд этат “Сьвяча”, і “Міхайла” ў іе, ікона бальшая. Нада была ў этат дзень, ана гаворя, што дзелаць абед, када адслужылі малебен. Ана гаворя: “Я лажусь спаць, да гаварю: “Госпадзі! Прасьці мне. Ну, не змагу я зьдзелаць абед. Я хазяйка этага дома, а я ж забалела. Мне ж нагрузка. Мне нада бабак прасіць, штоб памаглі ўсё гатовіць”. Да гаварыт: “Пусьць міне Бог прасьціць. Малебен адслужым, а будзіць без абеда. Малебен адсужым, “Сьвячу” атнісём — і ўсё”. Ну дак, ана гаварыт: прысьнілась ей ва сьне ікона. Ікона прысьнілась, і голас сказаў: “Абед ты далжна зьдзелаць”. Дак ана гаварыт, што прышлось абед зьдзелаць. І зьзделалі. (Ад ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Каўтновай Р.П., 1961 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2007 г. Сш. 105. Ар. 102).*

Прыклады пазначаныя дадзеным индэксам могуць быць шматкратна памножаны.

Увидеть дидов можно, если не приготовить вечерю. Як вечерю не построить, диды придуть и вред зроблять, будуть всю ночь мучать. (с. Стадолічы, Лельчыцкі р., Гомельская вобл. // (Седакова, О.А., Материалы к описанию полесского погребального обряда [Тэкст] / О.А. Седакова // Полесский этнолингвистический сборник. Материалы и исследования. Москва: Наука, 1983. С. 255. — 246-262 с.)

2.

… ўстрэціцца бабка і спрашывая: “Варка, куды ты ідзеш?” — “Іду на адправу. Сёдня адпраўляім ікону”.(Ад ж-кі Веткі Канавалавай В. М., 1955 г.н., родам з в. Жалезьнікі Ветаўскага р., зап. Лапацін Г.І. у 2003 г., Сш. 64. Ар. 30).*

Эта — тая ж самая адправа— атпіваюць пакойніка. Атпяваюць. Ужо ў пасьледні пуць атпяваюць. (Ад ж-кі Веткі, родам з в. Глыбаўка Веткаўскага р., Ластачкінай Н.Я., 1927 г. н., зап. Лапацін Г. І. у 2007 г. у Ветцы. Сш. 96. Ар. 35).

3.

а. Вечарям памоляцца ў нас, павячеряюць тут. Абізацільна, штоб быў боршч, была каша, бліны (ладкі). Астальное што хочыш. Ну эта абізацільна. “Гарячае” называлась. Назаўтряга бяруць эту ікону “Міколу” і нясуць, напрымер, к саседке.(Ад п-кіз в. Старае Закружа Веткаўскага р.Раманоўскай М.А., 1937 г. н., зап. Лапацін Г.І. 2005 г. у в. Хальч Веткаўскага р. Сш. 117. Ар. 6). *

Тады гатоўляў такіх не было, як ціперь. Баршчу наваряць, бульбы нажаряць, хто ладак якіх спячэ. Гарячая. Кашу парылі густую: хто — грэцкая, хто — пшоннаю, хто — якую пшанішнаю, хто — ячменнаю, хто — прасянаю. (Ад ж-кі Веткі Крацянок Н.М., 1924 г. н., родам з п. Свабода, Неглюбскі с/с. Са Свабоды ў 1948 г. пераехала ў в.Чырвоны Кут. Зап. Лапацін Г. І. у 2007 г. у Ветцы. Сш. 105. Ар. 109.

б. Блины, борщ, кисель, каша — последняя по очереди, борщ, кисель и др… Оладьи, рыбу жарили, холодное.. Кашу ячменную с молоком. Обязательно —последняя каша. Пышки пекли. Канон должен быть. Каждый брал ложку канона. Как на похоронах. Если был пост — то постный обед.(Паводле аповеда ж-кі в. Зацішша Веткаўскага р. Гарэлавай Г. К., 1920 г. н. зап. Лабацкая Г.А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 5).*

а. Боршч гарячы — абізацільна. Гарячая пішча — паложана. Дажэ і памінкі якія бываюць — пар пусьціць нада. Былі такія случаі, я не лічна ачэвідзец, но чула, як людзі расказывалі. Пахавалі чылавека. Пахавалі, і ладна — эта спусьця рукава. Селі абедаць, і такі туман зашоў у хату, што яны сядзяць за сталом і друг друга не бачаць. Яны да саседзяў: “У чом дзела?” Аны гаваряць: “А ў вас гарячая пішча есьць?” — “Нету”. — “Станавіця — пар пусціця, штоб эта ўсё успакоілася”. Пусьцілі пар па хаце — і ўсё. А то відзяць друг друга за сталом. Значыць, гарячая пішча абізацільна даўжна быць на похаранах.(Ад ж-кі в. Залаты Рог Веткаўскага р. Залаты Рог Нятылькінай Н.Р. зап. Лапацін Г.І., 1937 г. н., у 2007 г. Сш 123. Ар. 26-27).

б. Ета, як мёртвыя, як памрэ — на абедзе канун, і на шасьці нядзелях іздзелаюць, як Радуніца дзелаяць у хаці, дома. Усі дзелаюць. Штоб сладка было на душэ ў мертвяца. І баба: “Давайце-ка канунчыку, дзеці!” А нам не канун, ліш бы салодкага. (Ад п-кі з п. Амяльное Веткаўскага р. Грэцкай В.А. зап. Лапацін Г.І. ў 2011 г. Сш. 117. Ар. 282).

4.

Там была вічэра. Там у вечары адправа ідзе, і там вічэраюць. А абед абедаюць, куды пераносяць у другі двор. (Ад ж-кі в. Хальч Веткаўскага р. Корнікавай М.Ф., 1929 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2007 г. Сш. 97. Ар. 124.)*

Вот, ідзеш памінаць ў цэркаў на сорак дней, нісеш… як ужэ мама ўмерла, чэраз сорак дней дома дзелаіш абеды, раньшы ж і вічэру дзелалі і абед, ціпер толькі абед дзелаюць, а раньшы і вічэру дзелаіш, і абед гатовіш. (Ад ж-кі в. Хальч Веткаўскага р. Караткевіч М.В., 1931 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2009 г.Сш. 135 Ар. 14).

5.

а. Я ўзяла ікону, я далжна іе садзержаць. А есьлі я іе адпраўляю — я плацейка шыю, штоб красівейшае. (Ад п-кі з в. Бесядзь Веткаўскага р. Гатальскай Е.Ф., 1920 г. н., зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д., у 1999 г. у Ветцы. Сш. 96. Ар. 29)*.

б. Свечка была большая, толстая, в руку. На Свечу шили платье с брыжами, затягивали шнурок сверху и сборочку. Отделывали тесёмочкой и кружевами. Делали как старинное платье. (Паводле аповеда ж-кі п. Зацішша Веткаўскага р. Гарэлавай Г.К., 1920 г. н. зап. Лабацкая Г.А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 5).

в. Я, як толькі бяру Сьвячу, я сваю нямётку бяру. І яна ў мяне год стаяла на намёткі. (Ад ж-кі в. Канічы Хоцімскага р. Галганавай (?), 1908 г. н., родам з в. Дубянец Хоцімскага р., зап. Чыжова І Ю. у 1998 г. Сш. 82. Ар. 18).

Свечу украшают полотенцем, в виде намитки с коротким и длинным концом, обернутым вокруг шеи.(У в. Ціхань Хоцімскага р. Магілёўскай вобл. зафіксавала Новікава Л.А. у 1998 г. Сш. 80. Ар. 1).

а. Хараніла я яго, знаіш, у чым? Майка — з-пад малатка, трусы — з-пад малатка, більлё сподняя — з-пад малатка! (Ад ж-кі в. Стаўбун Веткаўскага р. Марозавай М.Л., 1927 г. н., зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 1999 г. Сш. 73. Ар. 28).

б. Каб свае пазналі на тым сьвеці, каб свой род пазнаў, і штоб сваі сваіх пазналі нада адзяваць сваю адзежку. (в. Неглюбка Веткаўскага р. Вуснае паведамленьне Нячаевай Г.Р.)

в. Мама гаварыла: “Дзетачкі, хоць і рушніка не павесіце, а кажды раз на Радуніцу намётачкі павесьця на хрэст, штоб уцірацца”. (Ад ж-кі п-кі з в. Ляда Веткаўскага р. Чварковай В.І., 1936 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 1997 г. Сш. 56. Ар. 66).

6

У хлеб ставілі, зярном абсыпалі, як Сьвячу несьлі, дак зярном абсыпалі. У маіх баб стаяла Сьвяча, дак падсвешнікаў не было, дак яны насыпалі зярна і свечкі станавілі. [Якоя зярно бралі?] Бралі больш пшаніцу, да ячмень клалі… аўса не клалі… айбольш пшаніцу, патаму шта пшаніца… як і саборуюць, дак толькі пшаніцу. (Ад ж-кі в. Неглюбка Астапенка С.М., 1940 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2008 г. Сш. 105. Ар. 114-112).

7.

Ёлочки-лапочки трусили от дома к дому.Елочки бросали вслед умершему человеку, которого везли накладбище.(Па аповеду ж-кі в. Нінэль Веткаўскага р. Афанасенка Н.Ф., 1912 г. н. зап. Лабацкая Г.А. у 1996 г. Сш. 59. Ар. 7.)

а. Той, хто бярэ Сьвячу, той сьцеле саломку ад свайго двара да двара, дзе Сьвяча. Солома, сжатая серпом. Надо с зерном, каб год быў багаты. (Паводле аповеда ж-кі в. Гарадок Веткаўскага р. Волкавай А.П. 1918 г. н. зап. Новікава Л.А. у 1998 г. Сш. 61. Ар. 16).

Зярном абсыпаюць пакойніка, як выносяць на кладбішча, для таго штоб прадаўжаўся род. Падбіраць эта зярно, аддаюць курам… і куды хочыш яго… на ажыўленіе чылавека, штоб род прадаўжаўся.

(Ад п-кі з в. Старое Закружжа Веткаўскага р. Кужэльнай П.С., 1933 г. г., зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 121. Ар. 40).

8.

Дажэ з пасёлка ў паселак нясьлі на руках. Маладыя дзеўкі — “Скарапаслушніцу”. А “Міколу”, напрымер, нясьлі б хлопцы.(Ад ж-кі Веткі Крацянок Н.М., 1924 г н., родам з п. Свабода Неглюбскага с/с, зап. Чыжова І.Ю. у 1998 г. Сш. 62. Ар. 53).

Во, як Мікола — мужчыны нясуць, як Багародзіца, жэньскае ліцо — то бабы нясуць. (Ад ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Барсуковай М.С., 1923 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 2006. С. 105. Ар. 97)..

Як дзеўка памрэ, сабіраюць яё таварышак, яны самі прыходзяць нясуць на рушніках: тры рушнікі, на еты бок — тры, і на еты бок — тры. (Ад ж-кі п. Ляда Веткаўскага р. Чварковай Е.П, 1916 г.н., зап. Лапацін Г.І. у 1995 г. Сш. 56. Ар. 1).

9.

Я вечырам прышла (нісёт палаценца, абізацільна, как прахадное)… с хлебам прынасіла і паставіла хлеб і гавару: “Вот, я забіраю ікону у вас. Пажалуста, ні адкажыця”. А хазяін: “Как эта так?” А ў іе толькі адзін год пастаяла. А яна гаварыт: “Пажалуста. Мы ні проціў”. А людзі ўсе сабіраюцца, служаць эту ікону, і разгаварывают, што заўтра яна пайдзёт ка мне.

(Ад ж-к в. Давыдаўка Гомельскага р. Кісілевай К.А., 1929 г. н., Панкратоўскай Е.І., 1919 г. н., зап. Лапацін Г. І. у 2008 г.Сш. 4. С. 14).

Прахаднаяўсягда выдаецца Храмам, як падцтеверджаньне таго, што нябожчык паграбен па хрысьціянскаму звычаю

10

а. … праважаім і плачым. Як із хаты нясуць Сьвячу, тады ўжэ ні ўзрынімся ніяк, і каждая, і ўсі так, і плача, што забралі Ісуса Хрыста і Мацер Божаю, усіх сьвятых, ужэ паглядзіш, на том месьці ўжэ німа. (Ад ж-кі в. Стаўбун Веткаўскага р. Марозавай М.Л., 1927 г. н. зап. Лапацін Г.І., Лявонцьева С.І. у 2007 г. Сш. 73. Ар. 54).*

У гэтым плане паказальна прызнаньне жанчыны, з хаты якой перанесьлі “Сьвячу: “Як сем’яніна у хаце не стала”. (Ад ж-кі в. Навілаўка Веткаўскага р. Дзеньдобрай С.Р., 1914 г. н., зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 2000 г. Сш. 70. Ар. 18).

б. На “Сьвячу” пяюць псальмы, што па ўсопшых пяюць. (Ад ж-кі в. Красная Буда Добрушскага р. Бондаравай Н.М., 1947 г.н. Зап. Раманава Л.Д. У 2001 г., у Ветцы . Сш. 76. Ар. 35).*

а. Учора Валька галасіла. “Саветніца ты наша, — на сваю сястру, — ты нас пагадавала, ты нас і карміла, ты намі распаряджалась!” — так прычытавала. Эта дзеці асталіся сіраты ад бацькі, ад маткі — малыя, і эта большынькая сястра іх расьціла. Ана ўчора памерла, іе хавалі. І эта меньшая па ёй так галасіла. Прычытавала: “Ты ж, мая сястрыца, была і маткай, ты нас пагадавала, мая сястрычка, ты і парадак нам давала, ты наша саветніца, чаго мы не знаім, ты нам раскажыш. А я ж буду навяшчаць усягда! А ты была маёй роднай маткай!” Да плача, да галося: “А мы ж ціпер асталіся ўдзьвёх! Што нам ціпер дзелаць? Куды нам прыхіліцца?” (Ад п-к з в. Барталамееўка Веткаўскага р. Еціпневай М.Ц., 1919 г. н., Шэвелевай Г.Ц., 1912 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 1991 г. у Ветцы).

б. Як памрэ чалавек, тожа пяюць сьвятыя песьні. (Ад ж-кі в. Старыя Малынічы Чачэрскага р. Ананенка Н.І., 1932 г. н., зап. Новікава Л.А. у 1999 г. Сш. 75. Ар. 104).

11

а. Вот, заўтра “Сьвяча”, сёньня людзі знашыюцца. “Сьвячу” пераматывалі платочкамі галаўнымі, палаценцамі. А тыя платочкі, што была наматана, распрадаюць. Бяруць жэншчыны, што голавы баляць, абыкнавенныя платочкі, гарусовачкі. (Ад п-кі з в. Шалухоўка Веткаўскага р. Беланожкі П.І., 1927 г. н. зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 2000 г., у Ветцы. Сш. 52. Ар. 98)*.

б. Зімой праводзілі з хаты ў хату пераносілі. Слалі шыгаль, ёлачкі. Ёлачкі этыя бралі, так рэдзенька шыгаль, дарожку зьдзелаюць, людзі разьбіралі. Эты шыгаль у капец кладуць, штоб не было гадасьці ніякія. (Ад п-кі з в. Барталамееўка Веткаўскага р. Гапеевай І.А., 1934 г. н., Лапацін Г.І. у Ветцы, у 2005 г. Сш. 119. Ар. 7).*

в. Во ета, гаворюць, як ад пажара, дак, во, як “Сьвяча” етая, на празьнікі запаліваюць, Богу моляцца. Сьвечкі етыя не дагараюць, тады еты недагарак бяруць ужо, кладуць кала іконы на Куце. Ета ад пажара ўжо.(Ад ж-кі в. Залесьсе Чачэрскага р.Трушковай М. Ф, 1937 г. н. зап. Нячаева Г.Р. Новікава Л.А. Чыжоў А.В. у 1999 г. Сш. 90. Ар. 22).

а. [Пра адзеньне, у якім чалавек памёр] Што зьдяюць зь яго адежы, што на ём была, дак ад тыя адрываюць, платочак, там ці што… Есьлі балея ёмка, дак перявязывалі: “Як эты мёртвы глух, і нем, уст не адкрывая, нічога не бажая, штоб і была ціха, небалема і неўрідзіма”. (Ад ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Дзямчыхінай Р.В., 1935 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2006 г. Сш. 105. Ар. 95).

б. У нас ёлачкі кідалі. Паказывалі дарожку яму, штоб шчэ сорак дней хадзіў дамой. Я дажэ тута-ка сабірала ёлачкі, у Веткі. Гавораць, па агароду параськідаць, мядзьвёдак ня будзя. Пасьля пакойніка. Як вязуць пакойніка. Адвязьлі пакойніка — і можна эці ёлачкі сабраць. Адзін аднаму пераказывалі, што, як памрэ пакойнік, дак харашо, штоб там папамерла ўсё на агародзі — нічтожнікі этыя. (Ад п-кі з в. Барталамееўка Веткаўскага р. Гапеевай І.А., 1934 г. н., зап. Лапацін Г.І. у Ветцы, у 2005 г. Сш. 119. Ар. 9).

в.Свечу от мертвяка хранят в доме, она помогает от грома. (с. Стадолічы, Лельчыцкі р., Гомельская вобл. // (Седакова О.А., С. 255).

12

а. [Старую адзёжу куды?]

Наверх вешалі. Усё наверх, наверх, наверх, наверх…

[Кожны год адзявалі, зьбіралася багата. Уся адзежка вісела?]

Да вісела. Некаторыя аддавалі нішчым.(Ад п-кі з в. Ляскі Веткаўскага р. Вашчанка М. К., 1930 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 2009 г. Сш. 2. Ар. 19)

[Есьлі я абрякаюся у старым доме, рушнік разам з іконай ідзе ў новы дом?] Да, і вісіць цэлы год. А тады забірая жэншчына тая. [А есьлі я абрякаюся назаўсёды, рушнік так і будзя хадзіць з іконай?]Будзя хадзіць усё ўрэмя. [Но так іх магло багата назьбірацца].Ужэ не знаю куды. Можа, нішчым, можа ў цэркву. (Ад ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Саломенай В.М., 1932 г. н., зап. Лапацін Г.І., Новікава Л.А. у 1998 г. Сш. 105. Ар. 103).

б. Хто стужкамі украшая, хвартушкі, хвартух — па-нашаму, а кто робіць ішчэ як…

[Потым адзёжкі куды?]

Іх спалівалі. Другая хата будзя сваё рабіць. . (Па аповеду перасяленцаў з в. Асінаўка Чачэрскага р. у Цюменскую вобласьць. зап. ад Басякова М.І, 1965 г. н. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 67. Ар. 14).

У старыя часы пасьцель на якой памёр чалавек, і адзеньне, што было на ём спальвалі. Астатняе раздавалі незаможным аднавяскоўцам. (Па аповеду ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Каўтновай Р.П., 1961 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Запіс у стадыі апрацоўкі).

Дзень другі: вяселле

“СЬВЯЧА”

ВЯСЕЛЬНЫ АБРАД

1.

Заранее объявляетхозяйка о том, что берет Свечу в свой дом. (Паводле аповеда ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Петрышэнка М.С., 1926 г.р. зап. Лабацкая Г.А. у 1996 г. Сш. 58. Ар. 5-6).

Вот год адстаяла Сьвяча. Ужэдагаваряюцца, хто там прыдзе браць.(Ад ж-кі в. Кацічы Навазыбкаўскага р. Лузік-Пугачовай Т. К., 1922 г. н., родам з в. Верашчакі Навазыбкаўскага р., зап. Новікава Л А. Сш. 103. Ар. 23-24).*

Заручыны ідуць дагаварывацца. Ты дагаварыўся з нявестай: “Давай скажам, штоб ужо жаніцца, ты сваёй матцы да бацьку, а яна — сваёй”. Вот, ідзець бацька жаніхоў і матка, і жаніх, прыходзяць і дагаварываюцца, калі ўжо змовіны дзелаць. Заручаны — эта бацька і матка ідуць заручваюцца.(Ад п-кі з п. Амяльное Веткаўскага р. Грэцкай В.А. зап. Лапацін Г.І.. ў 2007 г. Сш. 117. Ар. 114).

Сагласіе дзелаюць. Заручаны — дагавор. (Ад п-ца з п. Амяльное Веткаўскага р. Грэцкага С.В., 1950 г. н. зап. Лапацін г. ў 2007 г. Сш. 117. Ар. 114).

2.

На вячэры ат етых, што будзе год стаяць, кажыш: “Ну, свацьця, я ўжо бяру ікону сабе”. Хазяйкі “свацьцейкі” гавораць адна на адну. (Ад п-кі з п. Ляда Веткаўскага р. Грыньковай Н.І., 1931 г. н. зап. Раманава Л.Д. у 2000 г. у Ветцы. Сш. 62. Ар.106).

Есьлі дачка мая гуляла з парнем, ідзе замуж, а бацька і матка жаніха — называюцца — ета ўжэ мае “сваты”. Яны сваты мае — іво бацька і матка. А яны ўжэ міне называюць “сваха”. (Ад ж-кі в. Старае Сяло Веткаўскага р. Быльковай Р.К., 1926 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2007 г. Сш. 101. Ар. 21).

3.

Ён, хто хоча забраць, вешая на яе рушнік свой. І ўжо ні хто ні адбірэ. Хто ўперад павесіў рушнік — тэй забірая. (Ад ж-кі в. Шарсьцін Веткаўскага р. Чуяшковай Г.Д., 1927 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 2008 г. Сш. 126. Ар. 6).

Я рушнік павесіла на ніх, перявязала, гаварю: “Усё! Маладую забіраіма мы!” (Ад п-кі з п. Амяльное Веткаўскага р. Грэцкай В.А., 1925 г. н. зап. Лапацін Г.І. ў 2010 г. Сш. 117. Ар. 261).

В залог того, что сваты договорились матьневесты давала жениху красный платок. (Па аповеду ж-кі в. Неглюбка Веткаўскага р. Папковай Е.С., 1924 г. н., зап. Нячаева Г.Р. у 2004 г. Сш. 85. Ар. 107).

4.

Была ікона-Сьвяча — Мікола вясенняя. Як сьвячу заносяць, у варотах хлеб-соль мяняюць. (Ад п-кі з п. Ляда Веткаўскага р. Грыньковай Н.І., 1931 г. н. зап. Раманава Л.Д. у 2004 г. у Ветцы. Сш. 105. Ар.1).*

У двор, як заходзяць, так маткі-сваты хлеб-соль мяняюць. (Ад п-кі з п. Ляда Веткаўскага р. Грыньковай Н.І., 1931 г. н. зап. Раманава Л.Д. у 2004 г. у Ветцы. Сш. 105. Ар. 1).

5.

Як з дзвярэй выносяць… палатно слалі ад дарогі ў двор. Раскатаюць трубку і па палатну нясуць. Ад дарогі — чэряз двор, чэряз парог — у хату, да Кута. (Ад ж-кі Веткі Крацянок Н.М, 1924 г н., родам з п. Свабода Неглюбскага с/с, зап. Чыжова І.Ю. у 1998 г. Сш. 62. Ар. 52-53).*

Ручнік сьцялілі праз парог у хату, када маладая ў дом уваходзіла. Сьвякруха сьцяліла, з двара у дом цераз парог, і ўжэ маладая па ім уваходзіла. (Ад удзельніц фальклорнага калектыва в. Бараталамееўка Веткаўскага р. зап. Нячаева Г.Р. у 1995 г. Сш. 17. Ар. 9).

6.

Я, вот, пасьледняя ўрэмя прыду к Алёні. Вот, Юряй — ікона такая цёмная, вот як пачарнела. Я Моці й кажу: “Моця, ты не замечаеш нічога на Юр’ю?” Яна кажа: “Не, а што?” — “Знаіш што, вот ён якійсьці пацямнелы, вотяк скарбіць”… Вот, наверна, і праўда, ён скарбіў — што ён ідзе ў свет ўжо — із свае меснасьці. (Ад ж-кі в. Казацкія Баўсуны Веткаўскага р. Давыдзенка В.Б., 1925 г. н., зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. у 2002 г. Сш. 99. Ар. 36).

Плакала нявеста, када прыязжалі за маладой… (Ад ж-кі в. Казацкія Баўсуны Веткаўскага р. Голды Г.І. 1928 г. н., зап. Мазейка Л. М. у 1998 г. Сш. 52. Ар. 68).

Значыць, я ўстала, папрашчалася, пацылавала іконкі на Куту, паплакала, папрашчалась с папай, з мамай, і муж міне біроць под ручку і выводзіць на уліцу. (Ад ж-кі в. Капань Рэчыцкага р. Маеўскай М. П., 1938 г. н., зап. Лапацін Г.І. Архіў аўтара).

7.

Ета адзёжкі такія. Ківот адзяваць. Куплялі мацір’ял — цюль. Усё ета куплялі — адзівалі, як нівесту на свадзьбу. (Ад ж-кі п. Станкі Леўшуновай В.В., 1938 г. н., у 2008 г. зап. Лапацін Г.І. Сш. 128. Ар. 1).*.

… наряджаюць ужо… січас у хату… а тады былі шаўковыя хусты такія старынныя, шаўкоўку тую на галаву абвязываюць ленты пачэпліваюць… (Ад ж-кі вНеглюбка Герасіменка Ганны Іванаўны, 1931 г. н. зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 131. Ар. 22).

8.

“Есьлі хто “Міколу” бірэ, усю адзежку нада ім аддаваць…У нас усе абрады ёсьце-ка зьмены — і на вокны, і на іконы. Усё ета мы перавешываім. (Ад ж-кі в. Старое Сяло Веткаўскага р. Быльковай Р.К., 1926 г. н., Лапацін Г.І. у 2007 г. Сш. 101. Ар 23-24).*

На вокны, на Кут — эта звалась у нас прыданае. (Ад ж-кі в. Казацкія Баўсуны Веткаўскага р. Суднека Г.Я., 1937 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 1996 г. Сш. 52. Ар. 29).

9.

… нясьлі.Века з дзежкі, такі кружок, і на кружок кладуць хлеба, булку круглую, печаную, утыкваюць сьвечку і запаліваюць. (Ад ж-кі п. Рэпішча Веткаўскага р. Чорнай Г.У., 1932 г. н., зап. Лапацін Г.І. у 1998 г. Сш. 62. Ар. 49).*

Як яе выпраўляюць к маладому у поезд, то становяць дзежку і на каня. Яна становіцца на дзежку і садзіцца на воз. (Ад ж-кі в. Ялоўка Краснагорскага р. Бранскай вобл. Шпылько Е.Л., 1924 г. н., зап. Сьмірнова І.Ю. у 2002 г. Сш. 122. Ар. 31).

10.

а. У дзьвінаццаць часоў нясуць па вуліцы, у вочарадзь. Бабы цьвяты кідаюць. Хлеб пяклі. Булачка хлеба. Сьвечка стаіць там у булачцы хлеба. Хлеб на рушніку дзяржалі. (Ад жыхара в. Глыбаўка Веткаўскага р. Кондрыкава І.Ц., 1931 г. н. зап. Лапацін Г.І., Раманава Л.Д. У 2000 г. Сш. 96. Ар. 8).*

б. Икону несли… Второй хозяин встречал с хлебом-сольлю и своей домашней иконой. (Па аповедуж-кі в. Пыхань Веткаўскага р. Папковай Л.М., 1918 г. н. зап. Лабацкая Г, А, у 1996 г. Сш. 58. Ар.9)*

а. Каравай на рушніке ляжаў. (Ад жанчын в. Янова Веткаўскага р. Зап. Мазейка Л.М. у 1998 г. Сш. 1. Ар. 21).

б. Прыязджаім к двару. Стаіць стол кала двара. І хлеб, і соль стаіць. І радзіцелі стаяць з іконай — бацька з маткай. А німа бацькі, стаіць адна матка з кумам. І ўстрачаюць маладых. Мама з аццом зьнімаюць із Кута са свайво і ўстрачаюць дзіцёнка свайво. (Ад п-кі з в. Барталамееўка Веткаўскага рГапеевай І.А., 1934 г. н., зап. Лапацін Г.І. у Ветцы, у 2005 г. Сш. 119. Ар. 9).

11.

Да саседа ішлі. Ён сустракае са сталом. Кругом стала велічаніе пелі. (Ад ж-кі в. Барталамееўка Веткаўскага р. Шэвелевай Г.Ц., 1912 г. н., зап. Лапацін Г. І. у 1998 г. Сш. 53. Ар. 68).*

Кагда жених приедет к молодой, ставят стол на середину хаты, кладут икону, вокруг ходят жених, невеста, родственники, взявшись за руки. (Паводле аповеду ж-кі в. Нісімкавічы Чачэрскага р. ад Івашковай А.А., 1898 г. н. зап. Нячаева Г.Р. у 1988, Сш. 10. Ар. 4).

12.

Когда выносят с хаты, то жито стелят вслед, как за молодыми, чтоб жито родило. (Па аповеду ж-кі в. Чыстые Лужы Веткаўскага р. Канавалавай П.М., 1931 г.н. зап. Раманава Л.Д у 1995 г. Сш. 59. Ар. 10).

Раскрываюць усе дзьверы, па двару пасыпаюць зярном і ўносяць у хату Сьвячу, і становяць на Кут. (Ад ж-кі в. Гарадок Веткаўскага р. Волкавай А.П., 1918 г. н. зап. Новікава Л.А. у 1998 г. Сш. 61. Ар. 16).*

А маладых апсыпаяць зярном, штоб расьлі і мужнелі і багацелі. Баба мая казала ці матка. (Ад п-кі з в. Старое Закружжа Веткаўскага р. Кужэльнай П.С., 1933 г. г., зап. Лапацін Г.І. у 2011 г. Сш. 121. Ар.40)

13.

… и вносят в хату Сьвячу и становят на Кут. (Паводле аповеда ж-кі в. Гарадок Веткаўскага р. Волкавай А. П., 1918 г. н. зап. Новікава Л.А. у 1998 г. Сш. 61. Ар. 16).*

Малады і маладая садзяцца на Куту. (Ад ж-кі в. Янова Веткаўскага р. Малашанка С.Х., 1924 г. н. (Прыводзіцца па выданьню “Вечнае”: Фальклорна-этнаграфічная спадчына Веткаўскага раёна. [Тэкст] /Аўтары-укладальнікі: Штэйнер І.Ф., Новак В.С. Гомель. Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”.— 2003. С. 310. — 362 с.).

14.

Падсьвечнік такі. Адзежкі з гардзіны. Куды пераносяць, там надзяюць другія адзежкі. Самі шыяць, дзе стаіць вікона, там шыяць, хто бяроць вікону. (Ад ж-к в. Колбаўка Веткаўскага р. Казловай Г.С., 1936 г. н., зап. Лапацін Г.І., у 2007 г. Сш. 73. Ар. 63).*

Калі нявесту прывязлі к жаніху, яе страчае свякруха. Яна зьнімае нявесьцін вянок і свой платок ёй завязуе. (Ад п-кі з в. Малінаўка Краснагорскага р. Хадуньковай Н. В., 1914 г. н. у в. Новы мір Веткаўскага р. — “Вечнае”. С. 227).

16.

… када Сьвячу эту перанясом, у міне стаяла, ужэ посьле госьці сабіраімся, і прыстольшчына, к каму госьці прыходзяць, дажы банкеты вадзілі, свае арганізоваемся, дзьве сястры, брат, там шчэ хто, і сёньні ў трох дварах пабудзім, а заўтра штоастанецца, і гулялі — гулялі па-доўгу празнікі. (Ад п-кі з в. Гарысты Веткаўскага р. Грамыка Г.А., 1925 г. н., зап. Лапацін Г.І. 2006 г.у Ветцы. Сш. 64. Ар. 29).*

Посьле свадьбыбанкеты, усе гуляньнікі — месяц і болей, кожнае васкрасеньне. (Ад ж-кі в. Казацкія Баўсуны Веткаўскага р. Голды Г.І., 1928 г. н., зап. Мазейка Л. М. У 1998 г. Сш. 52. Ар. 67).

Генадзь Ісакавіч Лапацін,
вядучы навуковы супрауоўнік Веткаўскагя музея
стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава.

Апублікавана: Лапацін, Г.І., “Свяча” як боства, якое памірае і [Тэкст] / Г.І. Лапацін // “Скарына і наш час”, VМіжнарадная навуковая канф. (2011, Гомель), Міжнародная навуковая канфэрэнцыя “Скарына і наш час”, 14 — 15 кастрычніка 2011 г. [Маіэрыялы] / рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал. рэд.) [і інш.]; М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж ун-т. імя Ф. Скарыны. — Гомель: ГДУ імя Ф.Скарыны, 2011. — 302 с. 216 — 227.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика