УДК 392.9(476.2)

ББК 63.521(=411.3)-77(4Гом)

Л 77

"Ікона звалась Свячой…" Абрад "Свяча" ў прасторы традыцыйнай культуры Гомельшчыны / Генадзь Лапацін. - Гомель: Барк, 2013. - 116 с.

ISBN 978-985-6763-95-6

У кнізе ўпершыню ў беларускім нарадазнаўстве сабраны разам, класіфікаваны і інтэрпрэтаваны звесткі пра ўнікальны абрад "Свяча", распаўсюджаны на Гомельскім і Магілёўскім Падняпроўі. Ён мае глыбокія карані, узыходзіць да язычніцкіх культаў, аднак цягам свайго існавання арганічна ўключыў хрысціянскія ідэі і ў такім цэласным, багатым светапогляднымі алюзіямі выглядзе дажыў да нашых дзён.

Аўтар на падставе ўласных назіранняў кваліфікавана вылучае структуру абраду, аналізуе яго сучасны стан, воблік як свята, абгрунтоўвае яго значнасць і неабходнасць захавання.

Вялікую каштоўнасць маюць аўтэнтычныя запісы абраду, зробленыя падчас экспедыцый Г.І. Лапаціным і яго калегамі - супрацоўнікамі Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика