На вуліцы лета, самы час вандраваць!

Але што рабіць, калі да адпачынку яшчэ далёка, фінансы "паюць рамансы", ды і маршрут яшчэ не абраны?

Філіял Веткаўскга музея ў такім разе прапануе "павандраваць" разам з фатографам і этнографам Аленай Ляшкевіч па традыцыйных абрадах і сакральных месцах Беларусі.

Трыццаць пяць фотаздымкаў дазволяць перанесціся гледачу ў глыбокую старажытнасць, калі людзі жылі ў суладдзі з прыродай і маглі сабе дазволіць "размаўляць" з ёй. Самае галоўнае, што гэта не пастановачныя кадры мастака, а звычайнае вясковае жыццё беларусаў у ХХІ стагоддзі (Палессе, Усходняя і Цэнтральная Беларусь).

Дзякуючы фотаздымкам можна ўзнавіць гадавое кола традыцыйных святаў: Каляды, Масленка, Гуканне Вясны, Юр’я, Страла, Свяча, Дзяды.

P.S. А калі ў Вас усё ж з’явіцца час і жаданне выправіцца ў невялічкую вандроўку, то запрашаем усіх на адзін з самых архаічных абрадаў, што захаваўся на Веткаўшчыне, – "Пахаванне Стралы".

Дата правядзення абраду: 9 чэрвеня (чацвер)

Месца правядзення абраду: вёска Стаўбун Веткаўскага раёна.

Пачатак правядзення абраду: 12:00

Як дабрацца: грамадскім транспартам з аўтастанцыі "Гомель" (аўтобус "Гомель-Неглюбка" адпраўляецца ў 10:10) або на ўласным траснарце.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика