Запрашаем усіх на адкрыццё фотавыставы «Гомель. 1929».

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 18 кастрычніка (пятніца) 2019, 17:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

У 2017 г. Яўген Раманавіч Малікаў (гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства) набыў вялікую падборку двайных фотаздымкаў для стэрэапрагляду — фотапар, зробленых у Гомеле ў 1929 г. Вялікая частка калекцыі фотапар знаходзіцца на шкле, частка — на паперы. Усе яны датуюцца адным горадам і годам — Гомель. 1929. І сёлета атрымліваецца круглая дата — роўна 90 год з часу іх вырабу. Таму было вырашана падрыхтаваць адмысловую выставу на аснове гэтых фотаздымкаў.

На стэрэаздымках зафіксавана больш за чатыры дзясяткі выяваў з жыцця гараджан перыяду позняга НЭПу: сямейныя будні, святы і адпачынак — побыт традыцыйнай гомельскай сям'і. Таксама адлюстраваны знаёмыя і сённяшнім гамяльчанам месцы прыгараднага турызму — Мельнікаў луг, Бярозкі, Плёсы, Навабеліцкі лес. Цікавай асаблівасцю калекцыі з'яўляюцца гарадскія віды — парк, палац, сабор і капліца, набярэжная ды інш.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg  
2gt78eu3agvffwkdyb9cvvvpa6x2fouq.pngviber_image_2025-04-11_11-35-03-715.jpg
 
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика