Напярэдадні Вясельнай этна-вечарыны запрашаем вас на майстар-клас па вырабу вясельнага вянка.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 26 кастрычніка (субота) 2019, 14:00
Кошт: уваходны квіток у музей*
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем

Падчас майстар-класа вы даведаецеся не толькі пра Вяселле і тэхналогію вырабу вянка, а паспрабуеце зрабіць разам вясельны вянок, які будзе выкарыстоўвацца на наступнай этна-вечарыне (сачыце за анонсамі).

Стваралі вясельны вянок у вечар перад Вяселлем, які называўся «дзявочым». Акрамя вянка дзяўчыны рабілі розныя ўпрыгожванні, спяваючы абрадавыя песні. Традыцыйна, вясельны вянок рабілі з кветак, упрыгожваючы яго рознакаляровымі стужкамі, пераважна чырвонымі. Вянок з'яўляўся сімвалам цнатлівасці, таму, выходзячы замуж другі раз, дзяўчына не магла яго надзяваць.

Прывілеяй незамужняй дзяўчыны была непакрытая галава. Прыгажосцю касы яна прываблівала хлопцаў, і таму далей яна хавала сваю прыгажосць пад хустку, выключна для мужа. Вянок жа адлюстроўваў памежны стан адначасова пакрытай і непакрытай галавы. Свякроў здымала вянок перад шлюбнай ноччу, а на яго месца прыходзіў іншы сімвал — хустка, таму што дзяўчына пераходзіла ў іншы статус — замужні.

Сімволіка круга, якая выкарыстоўвалася пры стварэнні вянка, з'яўлялася ў шматлікіх спосабах варожбаў і, таксама, замацавалася ў любоўнай магіі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика