Сезон этна-вечарын працягваецца! У гэты раз Вас чакае традыцыйнае беларускае ВЯСЕЛЛЕ ў філіяле Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла).

Калі: 9 лістапада (субота) 2019, 16:00
Кошт: 3 р. 00 к.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Гуляць традыцыйнае беларускае вяселле кожны год стала для нас ужо традыцыяй. Гэты год не будзе выключэннем. Раней, вяселле прадстаўляла сабой цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў. Некаторыя з іх дайшлі да сённяшняга часу і нават выкарыстоўваюцца ў сучасным вяселлі. Гаворачы аб сучаснасці, большая частка вясельных традыцый была запазычана з Захаду, і яны ніколі не сустракаліся на беларускіх землях.

Супрацоўнікі Веткаўскага музея разам са спеўным гуртом ГМКГА «Талака», «Школкай бытавога танца», гарманістам Віктарам Шыпковым, выстава якога экспануецца зараз у філіяле Веткаўскага музея, паспрабуюць паказаць Вам, якім было сапраўднае беларускае вяселле.

Раней,  традыцыйнае вяселле гулялі адзін-два тыдні, гэта залежала ад магчымасцяў сям'і. Самым галоўным атрыбутам вяселля быў каравай, які не набывалі ў краме, а гатавалі вельмі адказна. Гатаваць каравай не маглі ўдовы і жанчыны з сямейнымі цяжкасцямі. Кожнае абрадавае дзеянне суправаджалася спевамі.

Неад'емным атрыбутам нявесты быў вянок. Мы, разам з нашымі наведвальнікамі, зробім яго цягам майстар-класа і ён таксама будзе прысутнічаць на этна-вечарыне. У свой час гэты атрыбут быў вельмі каштоўным. Вырабляўся з розных матэрыялаў: дзесьці выкарыстоўвалі жывыя кветкі, дзесьці штучныя кветкі з парафіну, бісер, атласныя стужкі і г.д. Не кожная сям'я магла дазволіць сябе зрабіць такі вянок. Але же кожны бацька жадаў набыць для сваёй дачкі ўласны вянок.

Больш цікавых момантаў звязаных з традыцыйным беларускім вяселлем вы пабачыце на этна-вечарыне. Таксама Вас чакаюць «дзяльба каравая», вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле, таму не забываем узяць з сабой нешта традыцыйнае да стала.

Шлюбная пара і каравай на вясельнай этна-вечарыне ў філіяле Веткаўскага музея ў г. Гомелі.

Фотасправаздача

Традыцыйнае беларускае вяселле адгулялі ў філіяле Веткаўскага музея 9 лістапада 2019. Мы, разам с нашымі наведвальнікамі, здзейснілі вандроўку ў свет традыцыйнай культуры: патанчылі пад гармонік, «падзялілі каравай», пераапранулі дзяўчыну ў маладзіцу і шмат іншых цікавых рэчаў!

Як гэта было,  глядзіце на фота.

Аўтар фота: Антон Лупекін

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика