Адкрыццё выставы «Корни и ветви». Мастацтва рукапіснай кнігі Ветцы ў кантэксце еўрапейскай кніжнай культуры.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 13 снежня (пятніца) 2019, 17:00
Тэлефон: 8 (0232) 75-88-86

«Веткаўскі кніжны арнамент», «веткаўскі мастацкі стыль рукапіснай кнігі» — такія паняцці былі ўведзены ў навуковы абарот дзякуючы яго высокаму мастацкаму ўзроўню, вялікай ступені арыгінальнасці і пазнавальнасці.

Культура Ветцы заўсёды была адкрыта новым «вялікім» стылям. Мастацтва веткаўскіх майстроў убірала ў сябе і перапрацоўвала тэндэнцыі барока, класіцызму, ракако і нават мадэрна. Гэтаму спрыяў і прынцыповы падыход да мастацкага афармлення рукапіснай кнігі: не капіяваць дасягнутыя высокія ўзоры, а кожны раз, застаючыся ў рамках традыцыі, здзіўляць, захапляцца, радаваць новымі арнаментальнымі вобразамі.

На выставе вы ўбачыце рукапісныя кнігі XVIII-XIX стст. з фондаў Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава, музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама прадстаўлены матэрыялы працы галоўнага захвальніка фондаў Веткаўскага музея — Святланы Іванаўны Лявонцьевай з калекцыямі рукапісных кніг, вывезеных з тэрыторыі Веткаўска-Старадубскага рэгіёна ў 70-80-я гады XX ст. і якія зараз захоўваюцца ў «Древлехранилище Пушкинского Дома» (Санкт-Пецярбург), у Навуковай бібліятэцы МДУ (Масква). Менавіта гэтыя матэрыялы зноў і зноў пераконваюць нас у існаванні кнігапісных цэнтраў Веткаўска-Старадубскага рэгіёна, у якіх нараджаліся сапраўдныя шэдэўры кніжнага рукапіснага мастацтва.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика