6 снежня (пятніца) 2019 у 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбудзецца адкрыццё выставы «Всегда готов, храбрствуя… ». Мастак і вобраз. Прорысы і іконы XVIII-XIX стст.

Гэта ўжо не першы раз калі Веткаўскі музей дэманструе свае выставы ў сталіцы нашай дзяржавы. Да гэтага часу выстава экспанавалась у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі. А зараз, на працягу амаль двух месяцаў мінчане і госці сталіцы будуць мець цікавую магчымасць азнаёміцца з веткаўскай школай іканапісу і унікальнай, адзінай у Беларусі, калекцыяй прорысаў (контурных малюнкаў, знятых з арыгіналаў ікон), якой валодае Веткаўскі музей.

Ветка, дасягнуўшы росквіту ў XVIII ст., славілася майстрамі-іканапісцамі далёка за сваімі межамі. Яна натхніла з'яўленне ў будучыні іншых лакальных іканапісных школ «па ўсім стараабрадніцкім свеце», куды мігравалі мясцовыя майстры і перавозілі гатовыя творы сакральнага мастацтва.

Прорыс,  як частка тэхналагічнага працэсу нараджэння іконы, безумоўна, сімвалічны сам па сабе. Ён дае магчымасць майстру тварыць знутры той магутнай шматвяковай традыцыі, якая толькі і здольная ўтрымаць і прадставіць вобраз нябачнага духоўнага свету, але пры гэтым гэтак жа рэальнага, як і фізічны.

Выстава будзе дзейнічаць з 7 снежня 2019 па 1 лютага 2020 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика