Запрашаем вас на майстар-клас па стварэнню і перанясенню прорыса (контурнага малюнка) на драўляную нарыхтоўку.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 22 лістапада (пятніца) 2019, 17:00, 23 лістапада (субота) 2019, 14:00
Кошт: уваходны квіток у музей*
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86
*Усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем

Тэрмін «прорыс» сустракаецца ў розных дысцыплінах. Часцей за ўсё яго звязваюць з іканапісам. Веткаўскі музей — адзіны ў Беларусі, які валодае унікальнай калекцыяй прорысаў.

Прорыс уяўляе сабой ліст паперы рознага фармату з эскізам (контурнай выявай святога, адзення, архітэктуры або цэласнага сюжэту) для будучай іконы. Вельмі часта прорыс служыў трафарэтам, які значна палягчаў і без таго цяжкую працу іканапісца.

Прорысы складаліся ў зборнікі. Былі «лицевые подлинники», у якіх знаходзіліся толькі контурныя малюнкі. Другі тып — «толковый». Ён уключаў у сябе апісанне стварэння кампазіцыі, размяшчэння элементаў, колеру і іншых дэталяў — асаблівае кіраўніцтва па напісанню ікон.

Існуе некалькі варыянтаў перанясення прорысаў на дошку. Пра іх вы даведаецеся на майстар-класе, і паспрабуеце самі стварыць, а затым і перанесці ўзор адным са спосабаў на нарыхтоўку.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика