“Вяртайцеся з вайны жывымі…” – праект, нядаўна прадстаўлены Веткаўскім музеем на выставе-кірмашы “Весна в Гомеле”. Ён прысвечаны 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і сёння, з большай колькасцю экспанатаў, выстаўляецца ў нашым філіяле.

Але змест выставы закранае не толькі тэму Вялікай Айчыннай, а наогул любой вайны з тых, што прайшлі па нашых землях. І нават не столькі вайны, колькі тых сілаў, якімі жывіцца чалавечая душа ў страшны час – будзь гэта сам ваяр ці яго маці, жонка, нявеста, сястра, дачка, якія засталіся дома чакаць і маліцца. І гэтыя сілы можа даваць што заўгодна – ад іконы да ручніка з вышытым немудрагелістым пажаданнем-заклёнам.

У цэнтры выставы – карціна самадзейнага мастака Міхася Андыка “На Радзіму з перамогай”.

- Хлопчык вырас і намаляваў, як вяртаецца дадому яго бацька, - распавядае дырэктар музея Галіна Нячаева і запрашае ўсіх уважліва разглядзець шматлікія дэталі карціны – як трывожныя, якія адсылаюць да мінулага, так і пазітыўныя, звязаныя з надзеямі на будучыню.

І гэтае вяртанне на Радзіму, як і тысячы іншых, вынік не толькі адвагі і мужнасці воінаў, але і, бадай, глыбокай веры і чакання жанчын, што засталіся дома.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика