Змены экспазіцыі ў ткацкай майстэрні філіяла Веткаўскага музея мы звычайна не анансуем. Экспазіцыйная плошча тут вельмі малая, ды і прыкладны характар пастаянных экспанатаў – кроснаў – не дае ладзіць тут маштабныя выставы. Аднак чарговую выставу “Хороша ложка к обеду” хацелася асобна адзначыць.

Перш за ўсё таму, што аўтар твораў – наш даўні сябра, выбітны і самабытны гомельскі рэзчык па дрэве Барыс Высількоў. У 2013 годзе мы ўжо ладзілі выставу “Казка ў дрэве” з яго творамі, частка з якіх была куплена пазней для музейнай калекцыі.

Апантаны дзядуля па-ранейшаму не губляе жыццёвай энэргіі і рэжа з дрэва сапраўдныя цуды і сапраўдную казку. На выставе ў майстэрні галоўная ўвага нададзены лыжкам ва ўсёй разнастайнасці афармлення і аздаблення. Аднак знайшлося тут месца і казцы, а таксама выразаным з дрэва партрэтам вядомых асоб. Сярод іх – і дырэктар Веткаўскага музея Галіна Нячаева: Барыса Васількова захапіў у свой час яе здымак у газеце.

Яшчэ адна частка выставы – фотаздымкі, на якіх зафіксавана, як майстар "размаўляе" з дрэвам на сваёй, толькі яму вядомай, мове падчас чарговай вылазкі ў лес, а таксама працуючы ў сябе дома.

Адкрыццё выставы адбылося 29 мая ва ўтульнай сяброўскай кампаніі з прысвячэннем вершаў майстру і з распіццём гарбаты ў гонар нядаўна адзначанага ім 86-годдзя.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика