У верасні 2018 г. дэлегацыя з Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава наведае Музей рускай іконы, які знаходзіцца ў Таліне (Эстонія). У рамках візіту, дырэктар музея — Галіна Рыгораўна Нячаева правядзе экскурсію на рускай мове па тэме «Веткаўская школа іканапісу».
Ветка — невялічкі гарадок на ўсходзе Беларусі, непадалёк ад межаў з Расіяй і Украінай. Ветка з цягам часу сфармавала свой непаўторны стыль іконнага пісьма, яго лёгка распазнаць сярод іншых стылей іканапісу.
Лекцыя будзе праводзіцца:
11 верасня (аўторак) 2018 г.
Музей рускай іконы (Талін, Эстонія)
18:00-19:30
Кошт: 12 €
Аб сваім жаданні прыняць удзел паведамляйце:
E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Тэлефон: (+372)6410057
Колькасць месцаў абмежавана — 25 чалавек.
Больш інфармацыі аб мерапрыемстве тут.