Філіял Веткаўскага музея запрашае на этна-вечарыну «А мы масленку чакалі, усе аладкі выпякалі», якая адбудзецца 29 лютага (субота) ў 16:00.

Дзе: г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла
Кошт удзелу: 3, 00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

Інфармацыя пра паходжанне гэтага свята згубілася ў глыбокай старажытнасці. Аднак, можна сказаць, што адзначалася масленіца ва ўсіх славян.

Падчас гэтага свята людзі зазывалі багаты ўраджай у свой дом. Гэтае свята звязвалі з культам нараджэння сонца. З-за гэтага і бліны былі залацістымі, гарачымі і круглай формы — накшталт нашага з вамі свяціла.

З цягам часу масленіца ператварылася ў народнае гулянне, якое суправаджаецца вясёлымі гульнямі, спальваннем пудзіла, катаннем на санях і іншым, а містычны сэнс быў з часам згублены.

Бліны, аладкі, ватрушкі, яечня, кісель — усё гэта можна было сустрэць падчас гулянняў.

На этна-вечарыне Вас чакаюць песні, танцы, традыцыйны стол з блінамі (не забываемся ўзяць з сабой што-небудзь традыцыйнае да агульнага стала), а так жа будзем збіваць смятану ў маслабойцы сваімі рукамі!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика