Філіял Веткаўскага музея, які заўжды прытрымліваецца пазіцыі «жывой культуры», запрашае сваіх наведвальнікаў стварыць святочную атмасферу традыцыйнага застолля ў сцянах музея.
Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 28 лютага (пятніца) 2020, 18:00
Кошт удзелу: 5, 00 руб.
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86
Бяседныя песні — адзін з самых жывых і рухомых жанраў традыцыйнай музыкі.
Нават у наш час яшчэ можна пачуць бяседныя песні, якія незалежна ад часу стварэння яшчэ гучаць, напаўняюць і аб'ядноўваюць традыцыйнае застолле.
Вас чакае:
- традыцыйнае застолле (можна прыносіць з сабой традыцыйныя стравы да агульнага стала);
- традыцыйныя спевы ад вясковага гурта «Стаўбунскія вячоркі» і сучасных выканаўцаў фальклору;
- сустрэча са сталічным госцем Сяржуком Доўгушавым і прэзентацыя кнігі+CD-дыска «Бяседныя песні»;
- сумесныя спевы, расповеды, гульні ды жарты!
!Падчас імпрэзы будзе магчымасць набыць кнігу+CD-дыск «Бяседныя песні» (кошт — 15, 00 руб.).