Сезон этна-вечарын працягваецца! На гэты раз нас чакае традыцыйнае беларускае ВЯСЕЛЛЕ.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 27 лістапада (субота) 2021, 16:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

Гуляць традыцыйнае беларускае вяселле кожны год стала для нас ужо добрай традыцыяй. Гэты год не будзе выключэннем. Вяселле звычайна - цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў падчас якіх з дзвума родамі і маладымі атрымліваюцца дзіўныя метамарфозы. Частка дзеянняў дайшла да сённяшняга часу і выкарыстоўваецца ў сучаснай мадэлі вяселля. Гаворачы пра сучаснасць, наша звычка бачыць дзесьці лепшае, чым у сябе і тут зрабіла сваю справу. Таму большая частка вясельных традыцый была запазычана з Захаду, а яны ніколі не сустракаліся на беларускіх землях.

Супрацоўнікі Веткаўскага музея разам з каледжам імя Сакалоўскага, гарманістам Віктарам Шыпковым, паспрабуюць паказаць Вам, якім было сапраўднае беларускае вяселле. Стварыць ахоўны песенны калідор для перахода-ініцыяцыі пары ў іншы статус.

Раней, вяселле гулялі адзін-два тыдні, гэта залежала ад магчымасцяў сям'і. Самым галоўным атрыбутам вяселля быў каравай, які не набывалі ў краме, а гатавалі вельмі адказна. Гатаваць каравай не маглі ўдовы і жанчыны з сямейнымі цяжкасцямі. Кожнае абрадавае дзеянне суправаджалася спевамі.

Абавязковым атрыбутам нявесты быў вянок. Мы, разам з нашымі наведвальнікамі, зробім яго цягам майстар-класа і ён таксама будзе прысутнічаць на этна-вечарыне. У свой час гэты атрыбут быў вельмі каштоўным. Вырабляўся з розных матэрыялаў: дзесьці выкарыстоўвалі жывыя кветкі, дзесьці штучныя кветкі з парафіну, бісер, атласныя стужкі... Не кожная сям'я магла дазволіць сябе зрабіць такі вянок. Але ж кожны бацька жадаў набыць для сваёй дачкі ўласны вянок.

Больш цікавых момантаў звязаных з традыцыйным беларускім вяселлем вы ўбачыце на этна-вечарыне. Таксама Вас чакаюць «дзяльба каравая», вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле, таму не забываем узяць з сабой нешта традыцыйнае да стала. Разам мы згуляем добрае вяселле.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика