Запрашаем усіх на «Кудзельную» этна-вечарыну.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 13 лістапада (субота) 2021, 16:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98
Цыкл традыцыйных этна-вечарын уключае ў сябе каляндар беларуса. У «кастрычніку» пачынаецца доўгі час апрацоўкі лёну і сТВАРЭННЯ тканіны/палатна. Месяц «кастрычнік» таму і атрымаў такую назву, што жанчыны звычайна пачыналі церці лён, ад якога буйна ляцела «костра».
Удзельнікі вечарыны пазнаёмяцца з працэсам апрацоўкі лёну: будуць церці на цярніцы, часаць і, вядома ж, прасці лён на верацяне і самапрадке. Звычайна, усе працы суправаджаліся гукам, спевамі, упрыгожваліся танцамі і забавамі моладзі. Таму будут гучаць «кудзельныя», «пакроўскія» і бяседныя спевы Гомельшчыны.
Жадаючых «адпачываць» чакаюць танцы. Ствараць атмасферу будуць запрошаныя музыкі - гарманіст Віктар Шыпкоў, студэнты і педагогі каледжа мастацтваў ім. Сакалоўскага і «Школка бытавога танца» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Тарасава.
Не забываем ўзяць з сабой добры настрой і пачастункі для традыцыйнага стала, які мы будзем рабіць разам!