Запрашаем ўсіх жадаючых далучыцца да рэканструкцыі абраду «Жаніцьба коміна»!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 26 верасня (нядзеля) 2021, 16:00
Кошт удзелу: 3,00 руб.
Тэлефон: 50-96-98

Гэты цікавы і архаічны абрад быў зафіксаваны ў некаторых вёсках Гомельшчыны, акрамя гэтага сустракаўся ў Пінскім, Столінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах. Ён азначаў заканчэнне работ на полі і распачынанне часу вячорак. Ушанаванне «коміна» таксама азначала першае запальванне лучыны пасля летняга перапынку і пераход ад палявых работ, да хатніх спраў.

«Коміна», часцей за ўсё, «жанілі» ў пачатку восені (верасень). Звычайна, у хаце заможнага селяніна (каб добра пачаставаць гасцей) збіраўся ўвесь вясковы народ. Старажытны «свяцільнік» упрыгожвалі вянком, вадзілі вакол карагоды і спявалі, далей жа абрад ператвараўся ў звычайныя вячоркі.

Філіял Веткаўскага музея пры падтрымцы гомельскай «Школкі бытавога танца» і «Школкі традыцыйных спеваў» паспрабуе аднавіць гэтыя дзеянні падчас вечарыны і даць магчымасць кожнаму ўдзельніку дакрануцца да спрадвечных беларускіх традыцый!

Вас чакаюць: абрадавыя дзеянні з гарбузом, мёдам, абрадавыя песні, традыцыйныя стравы (гатуем агульны стол РАЗАМ), гульні, жарты, забавы і, канешне, танцы.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика