Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава актыўна падымае пытанні вывучэння культуры і традыцый, у тым ліку і сучасных яе перайначванняў. Традыцыйная культура - гэта не закасцянелая субстанцыя, а актыўна развіваецца частка любога народа. Сучасныя віды мастацтва, такія як кінафільмы, з'яўляюцца адлюстраваннем культуры і бытавой гісторыі этнасу. Галоўная ідэя праекта кінаклуба «ЭТНАфільМЫ» заключаецца ў пазнанні ўласнага этнасу праз сучасныя архетыпы, нормы этычных паводзінаў і культурныя падабенства далёкіх нам народаў. Вывучэнне саміх сябе, свайго менталітэту і этнасу, часцяком адбываецца праз знаёмства з іншымі народамі, адметнымі рысамі. Таму была выдзелена падборка кінастужак, якія ярка дэманструюць асноўныя культурныя рысы народаў.

Мэтай праекта з'яўляецца абуджэнне цікавасці да традыцый і гісторыі свайго народа, і фарміраванне пляцоўкі зносін для людзей, якія цікавяцца гэтым.

Запланаванай пляцоўкай для прагляду кінакарцін з'яўляецца філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі.

Кошт удзелу: 3,00 руб.

Прагляды абавязкова суправаджаюцца наступным абмеркаваннем убачанага пад куратарствам вядучага. Тэрмін выбраных фільмаў не перавышае 139 хвілін, на абмеркаванне фільма адводзіцца не больш 60 хвілін. Абмеркаванне будзе весціся ў нязмушанай форме, кожны ўдзельнік зможа выказаць сваё бачанне і ўражанне ад кінафільма.

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі могуць прапанаваць свой кінафільм дадзенай тэматыкі на наступныя прагляды. Паколькі аўдыторыя нясталая ў сваім наведванні, фільмы не маюць агульнай скразной канцэпцыі, аднак перад кожным праглядам вядучы будзе агучваць назву фільма папярэдняй сустрэчы і асноўныя думкі ўдзельнікаў па ёй. Гэта дапаможа новым удзельнікам лягчэй разумець канцэпцыю мерапрыемстваў, а пастаяннай аўдыторыі асвяжаць у памяці асноўныя тэзісы папярэдніх сустрэч.

Пасля заканчэння кожнага мерапрыемства, удзельнікам будзе прадастаўлена анкета, дзе жадаючыя могуць упісаць свае дадзеныя, пакінуць ацэнкі і пажаданні арганізатарам для ўдасканалення фармату.

Дата і час прагляду таго ці іншага фільма аб'яўляецца прыкладна за тыдзень. Сачыце за навінамі!

Спіс фільмаў для прагляду:

  • Габрэйскае кіно «Ушпізін»
  • Казахскае кіно «Шал»
  • Казахскае кіно «Цюльпан»
  • Аўстралійскі фільм «10 каноэ»
  • Беларускі фільм «Дзікае паляванне караля Стаха»
  • Амерыканскае кіно «Апакаліпсіс»
  • Дакументальны фільм «Стараабрадцы»

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  30089.1612367040.08237a9197-media--508e2b1d--query.jpg 80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
 
IMG_2002.JPG
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика