8 верасня горад Гомель адзначыў свой 870-ы дзень нараджэння. Моладзевая краязнаўчая арганізацыя “Талака” і філіял Веткаўскага музея народнай творчасці вырашылі адсвяткаваць гэтую падзею такім вось незвычайным чынам – майстар-класам па беларускіх танцах.

Адбывалася дзейства непасрэдна насупраць будынка філіяла. Музычнае суправаджэнне (ігру на дудзе) забяспечыла супрацоўніца Веткаўскага музея Валянціна Міронава.

Ідэя зрабіць танцавальны майстар-клас прыйшла да сяброў арганізацыі і супрацоўнікаў музея даволі спантанна. Мерапрыемства нідзе не афішыравалася. Таму танцоры – гэта самі талакоўцы і запрошаныя імі асабіста людзі, а таксама мінакі, якія з пасіўных назіральнікаў пераўтварыліся ў актыўных удзельнікаў.

Танцы доўжыліся каля дзвюх гадзін. Большасць назіральнікаў, відаць, успрыняла пабачанае як чарговую пляцоўку з відовішчамі: стаяла ўбаку і хіба што толькі пляскала ў далоні. Аднак нашмат больш выйгралі тыя, хто далучыўся і танчыў разам з “Талакой”, адмовіўшыся ад мноства відовішчаў, якія прапанаваў горад-юбіляр. Бо энэргія беларускіх танцаў – па-сапраўднаму невычэрпная!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика