Шаноўныя паны й паненкі! У ноч з 22 на 23 чэрвеня (перыяд летняга сонцастаяння) па традыцыі “Талака” ладзіць адзін з самых таямнічых і яскравых дахрысціянскіх святаў – абрад Купалле!

Купалле ў Гомелі - гэта танцы пад дуду, архаічныя спевы і скокі праз вогнішча. Спаленне ведзьмы і варажба. Пошук Папараць-кветкі і пошук свайго кахання. Бадай усё ў адпаведнасці з Падняпроўскай і Палескай старажытнай традыцыяй.

Месца для абрада сёлета выбрана надзвычайнае: выспа сярод Сажа. Месца, што ў народзе клічуць Ваўчынай выспай. Пераправа праз Сож будзе функцыяваць у 16.00, 17.00 (час будзе удакладняцца). Запрашаюцца ўсе ахвочыя, пры выкананні пэўных умоваў (глядзіце ніжэй). Афіцыйны пачатак а 18.00.

Прыкладныя часовыя рамкі:

16.00 - 17.00 - пошук дроваў, падрыхтоўка пляцоўкі
17.30 - 18.00 - Купанне (першае абрадавае дзеянне)
18.00 - агранізацыя вогнішча, выраб Ведзьмы і купальскага кола, пляценне вяночкаў, наладжванне і ўпрыгожванне арэляў, прыгатаванне вячэры.
20.00 - урачыстая вячэра, келіх-кола
21.00 - 23.00 - танцы, спевы, гульні
23.00 – спаленне Ведзьмы, ахоўны рытуал “Барана”, скокі праз вогнішча па адному ці ўпары.
00.00 - другое абрадавае купанне, альбо пошук Папараць-кветкі (па жаданню)
01.00 - вячэра
02.00 - карагоды, спевы.
04.00 - варажба на вяночках. Трэццяе купанне.
06.00 - 08.00 прыборка тэрыторыі. Ад’езд

Талакоўскае Купалле – гэта адкрытая падзея. Мы радыя будзем бачыць кожнага неабыякавага да народнай традыцыі. Але любая культура дыктуе свае правілы. Нашыя правілы не складаныя, але патрабуюць адказнасці і сумленнасці.

Умовы ўдзелу у абрадзе Купалле:

• Веданне купальскіх песняў і карагодаў, пажадана і гульняў. Апошнія рэпетыцыі па спевах будуць 15.06 і 18.06 а 18.00 па адрасе Кожара, 11. Спяшайцеся!
• Ад удзельнікаў патрабуецца ўменне распавесці купальскую казку ці гісторыю з уласнага досведу, ці нейкі цікавы факт, звязаны з Купаллем і Гомельшчынай. Можна ўзяць з літаратуры гомельскага рэгіёну.
• Традыцыйная ці калятрадыцыйная вопратка (хлапцы – кашулі, палатняныя нагавіцы, паяс; дзяўчаты – кашулі, доўгія спадніцы, светлыя сукенкі, альбо сарафаны). Асобныя элементы вопраткі можна ўзяць У ЧАСОВАЕ карыстанне ў фондзе Талакі пад асабістую адказнасць.
• Складкі 7 000 (на дудара).
• Ежу браць простую, хатнюю. Яйкі, сыр – абавязкова. Незамужнім дзяўчаткам прынесці курку (каб выйсці замуж). Хлопцы адказныя за прыгатаванне абрадавай юшкі і наяўнасць напояў (помнім, што безалкагольныя таксама патрэбны).
• Сродкі ад казурак-кровасмокаў.
Купальнікі, намёты, спальнікі – па жаданню.
• Добры настрой і гатоўнасць прымаць актыўны ўдзел у святкаванні.

Кантактны тэлефоны: +375 29 307-4981 - Марыся

Зычым вам, фантастычнага настрою!
Вашыя талакоўцы.
Местоположение: Гомель, Беларусь
Начало: 22 июня в 17:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика