Філіял Веткаўскага музея 15 верасня парадуе жыхароў і гасцей Гомеля інтэрактыўнай выставай “Жывое рамяство”. На пляцоўцы ў скверы імя А.А. Грамыкі музей выставіць найлепшыя ўзоры неглюбскага ткацтва. Гледачы змогуць павандраваць ў прасторы і часе тканых ручнікоў гэтай традыцый – ад сціплых, але дужа моцных і таямнічых па семантыцы геаметрычных бела-чырвоных ручнікоў да шматколернага разнаквецця неглюбскага ручніка 80-х гадоў. Чаму менавіта неглюбскі ручнік? Ды таму што майстрыхі менавіта гэтай вёскі займелі сусветную вядомасць дзякуючы свайму таленту і майстэрству. Адзін з самых буйных музеяў свету – Метраполітэн-музей – таксама зацікавіўся калекцыяй неглюбскіх ручнікоў, бо такога цуду ў свеце болей нідзе не засталося.

Кросны, якія будуць усталяваны супрацоўнікамі музея на пляцоўцы, дадуць мачымасць не толькі ўлагодзіць вока прыгажосцю, веліччу і таямніцай тканага ручніка, але і самім паўдзельнічаць у працэсе стварэння сучаснага ручніка – ручніка 21 стагодзя.

На вашым халадзільніку бракуе магніціка з традыцыйным узорам, у вас ёсць жаданне набыць сапраўдны тканы ручнік, абрус, кашулю ці паяс або яшчэ які-небудзь сувенір для сяброў, каб пазнаёміць іх з сапраўднай беларускай культурай? Тады для Вас будзе працаваць наша сувенірная крама, дзе вы зможаце знайсці падарунак на любы густ.

Будзем рады парадаваць жыхароў і гасцей горада Гомеля ў гэты святочны дзень кропелькай сапраўднай – велічнай, магутнай і таямнічай - традыцыйнай культуры.

Чакаем вас 15 верасня з 9.00 да 15.00 ў скверы імя А.А. Грамыкі.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика