Так-так, мы не памыліліся: Дзень горада сапраўды быў часткова адзначаны і ў нашым філіяле. І гэтаму паспрыяла не надта добрае надвор'е. Спачатку, як і было абяцана, кросны з нашага музея, неглюбскія ручнікі і сувенірная прадукцыя радавалі мінакоў у скверы імя А.А. Грамыкі: з 9.00 да 15.00 там працаваў горад майстроў. Але дождж не хацеў сціхаць, і пасля гэтага частка выканаўцаў, што мусілі выступаць на пляцоўцы ў гэтым жа скверы, была ласкава прынята філіялам Веткаўскага музея.

Гэта былі сталічныя і гомельскія этна-гурты "Вурай", "Ягорава гара", "Млын Сонца", дуэты Ю. Літвінава і Р. Яраш, В. Сямашка і Р. Яраш. Ролю вядучага гэтага імправізаванага канэрта ўзяў на сябе загачык філіяла Пятро Цалка. "Вурай" і "Млын Сонца" (апошнія - у пары з клубам гістарычнага танца "Бельфиоре") надалі вечарыне драйву і весялосці, астатнія дазволілі атрымаць асалоду ад працяглых народных напеваў і крыху памедытаваць. Цікавым апынуўся эксперымент гурта "Млын Сонца" і гомельскага музыкі Уладзіслава, які прынёс на канцэрт аўстралійскі інструмент дыджэрыду і прапанаваў паімправізаваць пад народныя танцы.

Філіял Веткаўскага музея не здраджвае традыцыі збіраць апантаную традыцыйнай культурай моладзь у вялікае сяброўскае кола.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика