22 верасня ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі пройдзе фестываль ткацтва "Кросенцы".

Праграма фестывалю:

11:00 – Адкрыццё фестывалю.

Выступ фальклорнага гурта “Стаўбунскія вячоркі”.

12:00 – прадстаўленне майстроў па ткацтве, удзельнікаў фестывалю.

Выступ гурта “Ягорава гара”.

13:00 – Майстар-клас па вырабе “Неглюбскіх гарлячак”.

Выступ фальклорнага гурта в. Старае Сяло "Рэчанька".

14:00 – Майстар-клас па вырабе традыцыйных лялек.

Выступ гурта “Вясёлыя музыкі” (Ветка).

14:30 – Майстар-клас па апрананні традыцыйнага “Неглюбкага строя”.

15:00 – Майстар-клас па вырабе традыцыйных лялек.

Выступ гурта “Млын Сонца”.

16:00 – Майстар-клас па традыцыйных танцах.

17:00 – закрыццё ткацкага фестывалю “Кросенцы”.

Выступ этна-гурта “Вурай”.

Разам з канцэртнай праграмай будуць працаваць пляцоўкі, на якіх усе жадаючыя змогуць дакрануцца да таямнічага працэсу ткацтва і сваімі рукамі стварыць невялічкі цуд. Супрацоўнікі Веткаўскага музея будуць рады падзяліцца сакрэтамі выратавання і прачытання старажытных знакаў на ручніках. Майстрыха з в. Неглюбка Людміла Васільеўна Кавалёва будзе дзяліцца сваім бясцэнным вопытам па захаванні рамяства ў сучасных умовах. Бабакова Зося, жыхарка Гомеля, распавядзе пра сваё захапленне ткацтвам і пакажа свае ўменні на кроснах. Як скарыстаць старое непатрэбнае адзенне з толкам, вам раскажа і пакажа супрацоўніца філіяла Веткаўскага музея Галіна Іванаўна Парашчанка. Самых маленькіх чакаюць заняткі на міні-кросенцах ад Палаца творчасці дзяцей і моладзі “Юнацтва” пад кіраўніцтвам Мармуковай Надзеі Васільеўны . Для ўсіх, хто цікавіцца сапраўднымі неглюбскімі ручнікамі, вырабамі з дрэва, магніцікамі і іншымі “падаруначкамі”, будзе працаваць этна-кірмаш.

Чакаем усіх 22 верасня ў філіяле Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф. Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Тэл.: 8 (0232) 74-10-40, 74-88-87.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика