Здавалася б, што тут гукаць? Бо і так ужо цёпла, вясна і без таго ўжо прыйшла. Але ж быў такі звычай у некаторых мясцінах Беларусі – гукаць вясну менавіта 22 сакавіка, на свята Саракі. Ды і ў нашым філіяле склалася ўжо своеасаблівая традыцыя спраўляць абрад штогод у гэты дзень.

Усе асноўныя дзеянні абраду былі тымі ж: удзельнікі пайшлі на другі бок ракі Сож, хлопцы развялі вогнішча, дзяўчаты і жанчыны ўпрыгожылі рытуальнае дрэва і заклікалі-загукалі вясну абрадавымі песнямі і карагодамі. Потым пагушкалі на посцілцы печаных птушак-чырачак. Песні ў асноўным былі з вёскі Стаўбун Ветаўскага раёна, бо сёлета мы запрасілі паўдзельнічаць у Гуканні калектыў “Стаўбунскія вячоркі”, які захоўвае дагэтуль сваю спеўную традыцыю.

Добрае надвор’е – вялікі плюс да настрою ўдзельнікаў. Моладзь весела гуляла ў гульні, пасля чаго было спалена пудзіла зімы і прыгатавана, а потым і з’едзена, абрадавая страва – яечня. Акрамя ўсяго, у гэтым годзе дадалося таксама яшчэ і вядомае ў традыцыі гушканне на арэлях – яшчэ адным атрыбуце дня сустрэчы вясны.

- Мне спадабалася. Я першы раз на такім мерапрыемстве. Я думаю, што трэба гэтым займацца далей, таму што гэта народнае свята. І яго трэба адраджаць, каб яно жыло, - дзеліцца сваімі ўражаннямі ўдзельнік Гукання вясны Уладзімір Ісачанка.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика