Нягледзячы на тое, што кніга “Книжная культура. Ветка” супрацоўнікаў музея Г. Р. Нячаевай і С.І. Лявонцьевай была выдадзена ў канцы 2013 года, гамельчукам яна была прэзентавана толькі зараз. Была ўзгадана і “Живая вера. Ветка” – яшчэ адно грунтоўнае выданне, створанае паводле вывучэння іканапісу веткаўскай школы.

Аўтары і іх намаганні некалі стаялі поплеч з Ф.Р. Шкляравым ля вытокаў нашага музея:

- Гэта стала школай для нас, таму што мы ездзілі са Шкляравым, збіралі, пыталі. Мы ўвогуле былі школьнікамі паводле сваёй свядомасці. У нас нават ніякіх кніг не было па стараверстве, - узгадвае Галіна Рыгораўна.

І сёння згаданыя выданні – вынік 30-гадовай працы аўтараў. Тады, у 80-х гадах, ім вельмі пашанцавала, бо яны мелі жывыя зносіны з інфарматарамі-стараверамі, вядомымі сваімі трапяткімі адносінамі да артэфактаў уласнай культуры.

- Як ты можаш называць кнігу “кніжкай”, - абуралася адна стараверка на Святлану Іванаўну, якая – па маладосці і недасведчанасці – не толькі “абазвала” кнігу, але і паклала яе сабе на калені, чаго жанчына-стараверка ніколі б сабе не дазволіла.

Святлана Іванаўна больш падрабязна распавяла пра змест выдання “Книжная культура. Ветка”, суправаджаючы гэта падобнага кшталту цікавымі гісторыямі, пачутымі ў паездках па стараверскіх мясцінах. А потым перавяла ўсіх у залу з новай выставай “Дарога даўжынёю ў 400 гадоў”.

Прысвечана яна надпісам у старых рукапісных і друкаваных царкоўных кнігах. У прысутных была магчымасць разам са спецыялістам па кніжнай культуры павандраваць у часе і прасторы, сочачы за лёсамі кніг. Гэта не проста жыццёвыя шляхі некалькіх выданняў. Гэта лёсы і гісторыі розных людзей – ад селяніна да цара – і розных мясцін, з якімі старыя кнігі на сваім шляху сутыкаліся.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика