21 мая "Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі" ў межах святкавання Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" адчыняе свае дзверы для наведвальнікаў да 23 гадзін ночы.

Кожны год Веткаўскі музей імкнецца прытрымлівацца нейкай выбранай загадзя тэматыкі. Узгадаем жа мінулыя святкаванні:

2012 – "Ноч Цмока"

2013 – "Лялеіць вада каля горада… "

2014 – "Як пушчу стралу… "

2015 – "Музей, які натхняе… "

"Ноч музеяў - 2016" плануе спакусіць наведвальнікаў атмасферай традыцыйнага кiрмашу:

  • дзіцячая пляцоўка з гульнямі ды забавамі;
  • літаратурная пляцоўка з ведамі пра музеі свету і традыцыйныя рамёствы;
  • музейныя выставы-інсталяцыі "Таямніцы традыцыйнага строя", "Любили раньше чаёвничать", "Евангелие – книга на все времена", "Душа по радужному мосту… ", "Голоса ушедших деревень", "Жывое рамяство", "этнаВАНДРОЎКІ";
  • выстава-продаж вырабаў Handmade;
  • болей за паўсотню майстар-класаў (ткацтва, шыццё і пляценне бісерам, драўляная разьба, роспіс "буквіц", саломка, вясельныя вяночкі-бутаньеркі, традыцыйныя лялькі, скань, ганчарства, валянне з воўны, гліняныя свістулькі, лапікавае шыццё, лазапляценне і шмат іншых накірункаў);
  • этнакавярня са свежай духмянай выпечкай, гарбатай ды квасам;
  • моўныя заняткі "Мова-нанова" з тэмай "Музей";
  • прагляд відэафільмаў на свежым паветры;
  • модны этнапаказ традыцыйнага і калятрадыцыйнага адзення;
  • вялізны мех добрага настрою і цэлая дзяруга весялосці.

Для ўдзельнікаў "Ночы ў музеі – 2016" распрацавана канцэртная праграма з удзелам наступных выступоўцаў:

  • Фальклорны гурт "Стаўбунскія вячоркі";
  • Школка народных танцаў;
  • Гурт "Стары Фальварак";
  • Гурт "Бiфолк";
  • Школа Дзіджэрыду "Рэха Зямлі";
  • Тэатр агню "Atesh"
  • Фолк-праект "Ягорава Гара"

УВАГА! Кожны наведвальнік унутранай экспазіцыі музеясам вырашае, колькі ён зможа/захоча заплаціць за наведванне.

Час правядзення інтэрактыўнай праграмы:

18:00 - 23:00

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика