Упершыню Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава будзе гукаць вясну не толькі ў Гомелі, але і ў Ветцы!

Запрашаем усіх далучыцца да архаічнай традыцыі гукання вясны 24 сакавіка (субота) 2018 года ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі і сумесным культурна-масавым мерапрыемстве Веткаўскага музея і сярэдняй школы № 1 г. Ветка імя А.А. Грамыкі ў Ветцы.

Месца правядзенняг. Ветка, вул. Акцябрская, 22г. Гомель, пл. Леніна, 4
Калі

24.03.2018

11:00

24.03.2018

12:00

Кошт удзелубясплатна
У праграме:

-Знаёмства з гукальнымі традыцыйнымі спевамі і абрадамі в. Стаўбун Веткаўскага раёна (народны фальклорны этнаграфічны калектыў "Стаўбунскія вячоркі" і дзіцячы фальклорны калектыў "Спадчына");

-Ваджэнне карагодаў;


-Традыцыйныя вясёлыя гульні;


-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;


-Развешванне папяровых птушачак.

-Паход на ўзбярэжжа р. Сож;


-Спяванне разам сапраўдных архаічных веснавых песен;


-Ваджэнне карагодаў, вясёлыя традыцыйныя гульні;


-Каштаванне абрадавага печыва - птушачак;


-Распальванне абрадавага вогнішча;


-Выраб і спальванне пудзіла Зімы;


-Прыгатаванне яечні ды блінцоў на вогнішчы;


-Танцы пад гармонік.

Тэлефоны для даведак:

8 (02330) 4-27-498 (0232) 75-88-86

Каляндар Гомельскага Палесся і Падняпроўя вылучаецца найперш сваім веснавым "модусам мыслення", г. зн. асаблівай распрацаванасцю, сэнсавай шматпланавасцю, багаццем формаў і факусіраваннем у святах веснавога цыкла ледзь не ўсіх ідэй каляндарнай звычаёвасці. Гуканне вясны, характэрнае перад усім для гэтай тэрыторыі, распачыналася яшчэ на Стрэчанне і заканчвалася пасля Вялікадня на Ушэсце. Веснавыі звычаі і песні сталі своеасаблівым гімнам жыцця ва ўсіх яго складальніках - у сям’і і каханні, у руплівай працы на полі і чаканні ўраджаю, у гадоўлі статка і гаспадарчых будзённых клопатах.

Запрашаем далучыцца да нашых традыцый!

Правядзем весела і карысна час!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика