7 студзеня 2013 года ў філіяле Веткаўскага музея пройдзе II фестываль традыцыйнай народнай каляднай песні “Эх, Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца!”.

У фестывалі прымуць удзел фальклорны калектыў в. Старое сяло Веткаўскага раёна, фальклорны калектыў в. Стаўбун Веткаўскага раёна, калектыў супрацоўнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава”.

Сардэчна запрашаем 7 студзеня а 12-й гадзіне ў філіял Веткаўскага музея. У праграму, акрамя аўтэнтычных спеваў калектываў з Веткаўшчыны, уключана батлеечнае прадстаўленне, танцы пад беларускую дуду і кірмаш.

Філіял знаходзіцца па адрасе: плошча Леніна, 4 (за саборам Пятра і Паўла, будынак былога шахматна-шашачнага клуба).

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика