Калядная сустрэча «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары» 10.01.20

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 10 студзеня (пятніца) 2020, 18:00
Кошт: 2 BYN
Тэлефон: 8(0232) 75-88-86

У гасцінных сценах філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава ў рамках дыялог-клуба «Міжрэчча» адбудзецца ўжо традыцыйная калядная вечарына «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары».

Кожны удзельнік будзе мець мажлівасць прынесці свой калядны падарунак: песню, аповед, верш, музыку, словаслаўленне. Кожны удзельнік будзе здольны па-свойму ўшанаваць Немаўля-Хрыста і распачаць Новы-Стары год сваім творчым узнёслым дадаткам.

А калі ў вас-такі не атрымаецца быць у гэты вечар разам з намі, дык віншуем Вас з Раством Хрыстовым і голасна абвяшчаем: Хрыстос нарадзіўся — Бог аб’явіўся!


Адркрыццё выставы «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары …» 24.12.2021

Паважаныя сябры! Філіял Веткаўскага музея запрашае вас наведаць новую выставу пад назвай «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары…» (Бабіцкая ікона як з’ява традыцыйнай культуры).

Адкрыццё адбудзецца 24 снежня (пятніца), 16:00.Прыходзьце да нас у філіял Веткаўскага музея, які знаходзіцца па адрасе: г. Гомель, Плошча Леніна, 4А (цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)

Выстава пад назвай «Хрыстос нарадзіўся на вашым двары…» (Бабіцкая ікона як з’ява традыцыйнай культуры) сумесны мастацкі праект, які ажыццяўляецца Веткаўскім музеем разам з Гомельскай епархіяй БПЦ і музеем Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.

Выставачная зала “Шэдэўр традыцыі” філіяла Веткаўскага музея, гэтым разам “прытуліла” некалькі мастацкіх помнікаў, аб’яднаных агульнай выяўленчай традыцыяй. Гэта чатыры іконы Раства Хрыстова бабіцкай іканапіснай “школы” – сапраўдныя шэдэўры народнага рэгіянальнага іканапісу.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика