Працягваем традыцыю мінулага года. Будзем «Пекчы ката» ў філіяле Веткаўскага музея.

Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, Плошча Леніна, 4, цэнтральны парк, за саборам Пятра і Паўла)
Калі: 18 студзеня (субота) 2020, 16:00
Кошт: 2 BYN

Мы з Вамі на працягу этна-вечарыны рэканструюем абрад «Пекчы ката», які ў 2017 годзе быў унесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. У XX ст. абрад сустракаўся ў асноўным у Мінскай вобласці, але ж і сёння старажылы помняць аб такіх гульбішчах.

У залежнасці ад рэгіёна, абрад меў свае асаблівасці: ён мог праводзіцца і ў Каляды і напярэдадні Каляднага паста. Асноўнымі ўдзельнікамі былі халастыя хлопцы і незамужнія дзяўчаты, у некаторых рэгіёнах удзельнічалі і сем’і.

Ні для каго не сакрэт, што кот раней і сёння з’яўляўся ахоўнікам сям’і, сімвалам дабрабыту, а таксама аберагаў хатні ачаг. Галоўны персанаж вечара — фігурка «ката», якая выпякалася з цеста і прывязвалася да столі. У «ката» абавязкова павінны былі быць вушкі, вочкі, вусы, хвост. Затым праводзілася спаборніцтва, пераможцам якога станавіўся той, хто змог адкусіць хвост «кату» без дапамогі рук.

Падчас этна-вечарыны вас чакаюць гульні, варожбы, танцы пад гармонь, вячэра з традыцыйных страў (не забываемся ўзяць з сабой што-небудзь традыцыйнае да агульнага стала) і добры настрой!

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика