Архаічны абрад «Пахаванне стралы» адбудзецца 06.06.2019 у в. Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобл. (Беларусь).

Каб глыбей зазірнуць у традыцыю запрашаем вас на летнік па традыцыйных спевах «Як пушчу стралу… », які будзе праходзіць з 2 па 6 чэрвеня ў в. Стаўбун.

Вас чакае незабыўны тыдзень паглыблення ў сапраўдную традыцыю з усімі яе праявамі: спевамі, карагодамі, танцамі, адзеннем, ткацтвам, кухняй і філасофіяй.

*** ЗАПІС НА ЛЕТНІК АБАВЯЗКОВЫ (анкета і праграма «Летніка» знаходзіцца пад малюнкам мапы)
** КОШТ УДЗЕЛУ: 10 BYN ЗА КОЖНЫ ДЗЕНЬ «ЛЕТНІКА»
* ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ ЗВЯРТАЦЦА ДА КУРАТАРА

У праграме «Летніка»:

  • майстар-класы па традыцыйных «стрэльных» спевах в. Стаўбун;
  • майстар-класы традыцыйнага ткацтва: наведаем неглюбскі сельскі цэнтр ткацтва, а непасрэдна на базе «Летніка» ў Стаўбуне будзем ткаць Стаўбунскі андарак і фартух;
  • творчыя сустрэчы і сумесныя спевы з носьбітамі «стрэльнай» традыцыі в. Стаўбун і в. Казацкія Балсуны;
  • лекцыя ад знаўцы стрэльнай традыцыі на аснове семіятычнага падыхода — Нячаевай Галіны Рыгораўны);
  • традыцыйная танцавальная этна-вечарына;
  • фотасесія ў традыцыйных строях;
  • сакрэты традыцыйнай кухні в. Стаўбун; 
  • выставы традыцыйнага тэкстылю в. Стаўбун з фондаў Веткаўскага музея; 
  • і шмат іншых запланаваных і незапланаваных цікавостак!

СПАЗНАЕМ ТРАДЫЦЫЮ РАЗАМ!

Карта праезду да в. Стаўбун

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика