Фотасправаздача

Ужо больш за сорак гадоў Веткаўскі музей займаецца вывучэннем культуры роднай Веткаўшчыны. Здаецца, што ўжо ўсё даўно знойдзена і вывучана, але кожны дзень у музеі прыносіць свае адкрыцці і амаль сенсацыі. Пра апошнія з іх даведаемся падчас святкавання Міжнароднага дня музеяў. Менавіта ў гэтыя дні ўсе музеі свету адкрываюць свае дзверы для бясплатнага наведвання і неардынарнай работы з наведвальнікамі і менавіта ў гэтыя дні Веткаўчанам і гасцям горада Веткаўскі музей прапаноўвае унікальныя магчымасці:

Анонс

Дзе: Веткаўскі музей (г. Ветка, Красная плошча,  5) і г. Ветка
Калі: 17 мая (пятніца) 2019, 9:00-20:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 8 (02330) 4-25-71

«Ветка — жыццё, шчасце, Радзіма мая!»

  • наведаць бясплатна экспазіцыі музея на працягу ўсяго дня;
  • зазірнуць у рэстаўрацыйную майстэрню музея і сваімі вачыма паназіраць за адраджэннем знакамітага Веткаўскага іканапісу;
  • прайсці шлях знакамітага заснавальніка музея Фёдара Шклярава пры дапамозе квэст-гульні «Шляхамі Шклярава»;
  • даведацца пра таямніцы веткаўскіх разьбяных варот і ліштв падчас экскурсіі па гораду «Ветка: Горад-Дом-Міф»;
  • успомніць мілыя сэрцу разьбяныя кветнікі Веткі і даведацца, дзе ж знаходзіўся Манастырскі завулак, пры дапамозе «Карты-ўспаміна» і праекта «ART-забор «W»;
  • знайсці і вярнуць для Веткі знакаміты драўляны разны церамок;
  • адкрыць ART-прастору «Музейны дворык»;
  • падзівіцца работам юных веткаўчан на выставе «Ветка — жыццё, шчасце, Радзіма мая!»;
  • атрымаць асалоду ад гукаў сярэднявечнай музыкі і танцаў з групай «Karamor» і школай танцаў «Бельфіорэ»;
  • патанчыць ад душы пад рытмы традыцыйнага гармоніка пад кіраўніцтвам «Школкі бытавога танца».

ПРАГРАМА:

Назва дзеіЧасМесца
Квэст «Шляхамі Шклярава»09:00, 12:00,
15:00, 18:00
Экспазіцыя Веткаўскага музея, Красная плошча, 5
Пешаходная экскурсія «Ветка: Горад-Дом-Міф»15:00Вуліцы г. Веткі
Прэзентацыя праекта «АRT-забор «W»16:00Завулак Першамайскі (Манастырскі)
Прэзентацыя праекта «Пошли на теремок смотреть»16:30Вул. Кавалёва, былы дом Ф. Шклярава
Адкрыццё прасторы «Музейны дворык»
Выступ гурта «Karamor» і школы танцаў «Бельфіорэ»
17:30Веткаўскі музей
Узнагароджванне удзельнікаў конкурса малюнкаў
«Ветка — жыццё, шчасце, Радзіма мая»
18:00Веткаўскі музей, Красная плошча, 5
Танцавальная этна-вечарына «Гармонія» ад «Школкі бытавога танца»18:30Веткаўскі музей, Красная плошча, 5

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика