Мы распачынаем майскі сезон «Асяроддзя зносін»!

Спіс эфіраў з тэмамі:
► 06.05 — Муж-Мужчына-Воін. Веткаўская ікона і выхаванне характару
► 13.05 — Корни и ветви. Веткаўская традыцыя афармлення рукапісаў у кантэксце Еўрапейскай кніжнай культуры
► 20.05 — Прадзенне: традыцыйныя жаночыя рамёствы як тэхналогія і як магія
► 27.05 — «Пахаванне стралы»: прастора і час у старажытным абрадзе

Нагадваем, што кожную сераду ў 15:00 на працягу мая мы будзем сустракацца з Вамі ў экспазіцыях музея, разглядаць і пазнаваць зноў шэдэўры са збору нашага музея.

Online-лекторый праходзіць у фармаце «прамога эфіру» на нашай старонцы ў Facebook і ў Instagram музея:

*Запісы эфіраў будуць даступны на старонцы Vkontakte праз некаторы час пасля правядзення трансляцый.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх, не будзьце абыякавымі да сваіх суседзяў і пажылых людзей, магчыма яны зараз маюць патрэбу ў вашай дапамозе. Веткаўскі музей жадае ўсім Вам здароўя і моцнага імунітэту ў гэтую нялёгкую пару.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика