Ноч музеяў 2020 дорыць наведвальнікам яшчэ адзін цікавы «падарунак». Пазнаёміцца з экспазіцыямі і праектамі Веткаўскага музея і яго філіяла ў Гомелі можна будзе не проста НОЧЧУ, але яшчэ ў рэжыме ONLINE, застаючыся пад цёплым пледам дома.

18 мая — МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ. І менавіта ў гэты дзень Вас чакаюць неверагодныя вандроўкі па начных залах музея.

Веткаўскі музей у гэтым годзе святкуе вельмі значны юбілей — 95 год са дня нараджэння свайго заснавальніка Фёдара Шклярава. На жаль, яго ўжо няма разам з намі, але кожны хто працуе ў музеі ведае, што Фёдар Рыгоравіч за намі НАЗІРАЕ і натхняе на цікавыя адкрыцці і плённую працу. Таму і тэма ночы музеяў гэтага года — «НАЧНЫ ДАЗОР».

Мы зазірнем з вамі ў «цемру» музейнага жыцця і праз цемру ночы адным толькі пламем васкавой свечкі будзем раскрываць таямніцы прадметаў, што перадаў музею Фёдар Шкляраў. Словы і прадметы будуць як агонь, а дакладней як маланка: узнікаць у цемры музейных залаў і ў гэтую ж цемру сыходзіць.

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на праграму «НЕ дзіцячы час». Вас чакае невялічкая віртуальная экскурсія па залах філіяла Веткаўскага музея з «НЕ дзіцячымі каментарыямі», майстар-класы, а таксама «НЕ дзіцячыя казкі».

Віртуальная вандроўка па начным музеі пачнецца 18 мая з 18:00 да 02:00.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика