Фотасправаздача

Адным з традыцыйных упрыгожванняў інтэр'ера беларусаў з даўніх часоў з'яўляўся саламяны павук.

Акрамя ўпрыгожвання, саламяны павук таксама быў адным з самых старажытных абярэгаў, які забяспечваў дабрабыт сям'і і ахоўваў хату ад нячыстай сілы.

Кожны год, перад Раством, збіралася сям'я і рабіла новага павука, замест старага. Са старым саламяным павуком у розных рэгіёнах Беларусі паступалі па-рознаму. Напрыклад на Магілёўшчыне салому пераціралі і аддавалі на з'ядзенне свойскай жывёле. У другіх рэгіёнах спальвалі ў печы альбо коміне для таго, каб знішчыць усё нядобрае, набранае за год.


Анонс

Запрашаем усіх на выраб таямнічага калядняга абярэга — саламянага павука!

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 12 студзеня (субота) 2019 г., 12:00
Кошт: 2 р. 00 к.
Тэлефон для даведак: 75-88-86
*Усе матэрыялы да майстар-класа прадастаўляюцца музеем

У філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі 4 сакавіка (нядзеля) 2018 года прайшоў майстар-клас па вырабу саламянага павука:

 

Саламяны павук. Веткаўскі музей

Спадарства!

Запрашаем усіх ахвотных на майстар-клас па вырабу саламянага павука.

Усе матэрыялы прадстаўляюцца музеем!

Саламяныя павукі - адны з самых старажытных твораў з саломкі. Нашы продкі вывешвалі іх перад Калядамі на самым ганаровым месцы, каб яны аберагалі хату і гаспадароў. Праз год стары "павук" спальваўся і на яго месцы з’яўляўся новы. "Павука" падвешвалі і над калыскай немаўляці, а таксама над галовамі маладых у час вяселля. Меркавалі, што ў тым доме, дзе пад столлю кружыцца залацісты саламяны "павук", заўжды будзе панаваць згода, лад і дабрабыт.

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 6 студзеня (субота) 2018 года, 12:00

Кошт: 1 р. 00 к.

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика