«Крывыя» вечары — час весялосці, свавольстваў і кантакту з іншасветам! (Так на Палессі называлі час паміж Раством і Хрышчэннем).

Веткаўскі музей сумесна з ГМКГА «Талака», Гомельскім абласным цэнтрам народнай творчасці, «Гомельскай Школкай бытавога танца», Маркавіцкім СДК, Стаўбунскім СДК і гуртом «Стаўбунскія вячоркі» прапануюць усім «павандраваць у традыцыю»!

План мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў студзені 2019:

  • 6 студзеня (нядзеля) 12:00 — перадкалядныя спеўкі ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі + майстар-клас па пашыву строяў для батлеечных лялек;
  • 7 студзеня (панядзелак) 12:00 — удзел у абрадзе «Звязда» ў вёсцы Маркавічы Гомельскага р-на. Абыход двароў са «Звяздой» і спевамі, традыцыйныя танцы пад гармонь ад Віктара Шыпкова;
  • 12 студзеня (субота) 12:00 — перадкалядныя спеўкі + майстар-клас па вырабу саламянага павука ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі (кошт удзелу 2 р. 00 к.);
  • 13 студзеня (нядзеля) 10:30Шчодры з ГМКГА «Талака» ў Гомелі па Цэнтральным базары Гомеля; 14:00 — пераезд у вёску Стаўбун і шчадраванне з калектывам «Стаўбунскія вячоркі», традыцыйная вечарына «Хвацеры» з танцамі пад гармонік;
  • 19 студзеня (субота) 16:00 — калядная этна-вечарына «Пекчы Ката» (на аснове традыцыйнага каляднага абрада Ельскага раёна) у філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі (кошт удзелу 2 р. 00 к.)
Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика