Пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі, 22 лістапада філіял Веткаўскага музея ў Гомелі рады запрасіць сваіх самых маленькіх наведвальнікаў на прэзентацыю міні-мюзікла "Паляванне на ліса" паводле кнігі Свэна Нурдквіста.
Мюзікл прагучыць у выкананні чароўнага дуэта "Мяў-мяў-мяў" (Мінск).
Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько.
У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.
Музыка, спевы, гульні, конкурсы і віктарыны з розыгрышам прызоў чакаюць усіх наведвальнікаў музея ў гэты дзень.
Дзецям ад 3-х год.
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 22 лістапада (серада) 2017 года, 17:30
Кошт: бясплатна
Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87