Афіша прэм'еры фільма "Іншазем'е"

Дакументальны фільм аб таямнічым знікаючым Палессі.

Пятро Цалка - загадчык гомельскага філіяла Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава, у выходныя збіраецца адведаць сваю родную вёску Сіманічы, што ў глыбіні Убарцкага Палесся ў Лельчыцкім раёне. Гэта выспа зямлі пасярод лясоў і балотаў, дзе мясцовыя дасюль ходзяць лекаваць хваробы не да дактароў, а толькі да знахароў. Яны вераць у Бога, але б’юць паклоны з малітвамі перад камянямі. Там няма добрых дарог, але бясконцыя лясы ды балоты даюць людзям і жытло, і харчаванне…

Рэжысёр: Марыя Булавінская

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі

Калі: 6 кастрычніка (пятніца) 2017 года, 19:00

Кошт удзелу: бясплатна

Адрас: г. Гомель, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага аснсамбля, за саборам Пятра і Паўла)

Тэлефоны: 8 (0232) 75-88-86, 75-88-87

Русскоязычный сайт Ветковского музея  
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png   80-гадоу_3-3_1-p_001_Curved-Text _средний_размер.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика