Міжнародная акцыя «Ноч музеяў 2019» у філіяле Веткаўскага музея з праграмай «Нам 20 год — расцем разам з Вамі».

Дзе:філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 18 мая (субота) 2019, 16:00-23:00
Кошт: бясплатна
Тэлефон: 75-88-86

Вось ужо на працягу 9 гадоў музей удзельнічае ў акцыі. У 2019 г. філіял Веткаўскага музея адзначае 20-гадовы юбілей і парадавацца такому выдатнаму ўзросту мы хочам разам з Вамі, а таксама падзяліцца ўсім самым цікавым, што адбылося з намі за апошнія гады.

У праграме «Ночы музеяў» прадстаўлена праца людзей, з якімі мы супрацоўнічаем ужо на працягу доўгіх гадоў: гэта розныя музычныя калектывы — нашы памочнікі ў адкрыцці выстаў, рамеснікі, якія ласкава прадастаўляюць свае сувеніры для нас і гасцей горада, і многія іншыя, новыя і старыя сябры нашага музея, якія супрацоўнічаюць з намі.

Філіял быў задуманы як платформа для развіцця традыцыйнай культуры і дадзеная ідэя падтрымліваецца на працягу ўсяго часу нашага існавання. Музей расце разам з кожным з Вас і адным з важных напрамкаў у рабоце музея з'яўляюцца дзеці, пачынаючы з выхаванцаў дзіцячых садоў, да навучэнцаў вышэйшых навучальных устаноў. Для іх падрыхтавана разгорнутая пляцоўка на свежым паветры. Перад музеем адбудзецца музычная праграма. Таксама на адкрытым паветры для вас рамеснікі прадэманструюць свае сувеніры і працу ў рэжыме рэальнага часу. На тэрыторыі вы для сябе знойдзеце яшчэ шмат цікавага. Але зазірніце і ў музей, дзе ў кожным з залаў будуць прапанаваны разнапланавыя тэмы ў межах дзеючых выстаў. Будзе цікава як даросламу, так і дзіцяці.

Уваход вольны. Чакаем кожнага!

У праграме:

Пачнецца мерапрыемства «Юр'еўскім шэсцем» ад цэнтральнага ўваходу ў парк да філіяла Веткаўскага музея.

16:00 Юраўскае шэсце ад гурта «Стаўбунскія вячоркі» і спеўнага гурта ГМКГА "Талака"
16:20 Народны фальклорны калектыў "Стаўбунскія вячоркі" са спеўна-карагоднай праграмай "Як пушчу Стралу… "
16:40 «Школка-бытавога танца» & Віктар Шыпкоў
17:40 Дзіцячы калектыў «Святы Пакроў» (СШ №30)
18:00 Слова запрошаным гасцям з нагоды 20-годдзя філіяла
18:30 Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і пост-фальклорны гурт «Астроўна»
19:30 Інструментальны квартэт «FRESCO-BAND» (Веткаўская музычная школа)
20:30 Ансамбль Яўрэйскай музыкі
21:00 Ансамбль бандурыстаў «Вербычэнька»
22:00 Этна-рок гурт «Бан-Жвірба»

*У праграме магчымы змены

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика