Фотасправаздача

Фотаздымкі з майстар-класа на якім мы з нашымі наведвальнікамі рабілі падстаўку пад гарачае з маленькіх тканкавых куткоў!

Майстар-клас праходзіў у межах выставы «Кругляши из уголков», якую вы можаце пабачыць у філіяле Веткаўскага музея.

Анонс

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Калі: 16 сакавіка (субота) 2019, 14:00
Кошт: 2 р. 00 к. (усе матэрыялы прадастаўляюцца музеем)
Тэлефон: 75-88-86

Філіял Веткаўскага музея запрашае ўсіх на майстар-клас па стварэнню падстаўкі пад гарачае ў межах выставы «Кругляши из уголков».

Пэчворк з англ. patchwork — «выраб з лапікаў» (patch — латка) каранямі сыходзіць у глыбокую старажытнасць. Зарадзілася гэта рамяство ў сялянскім асяроддзі, а шырокае распаўсюджванне атрымала толькі ў сярэдзіне XIX ст.

Існуе вялікая колькасць разнастайнасцяў пэчворчка, сярод іх асаблівае месца займае тэхніка стварэння дыванкоў з маленькіх тканкавых куткоў — «дзюб». Дыванкі, выкананыя ў гэтай тэхніцы, вельмі разнастайныя па сваёй каляровай гаме, фактуры, форме, памерах і малюнку.

Таксама ў гэтай тэхніцы можна рабіць дэкаратыўныя сурвэткі, падушкі, карціны, пано. На вырабах вы можаце размяшчаць квадратныя і круглыя ​​арнаменты. І самае цікавае тое, што, дзякуючы лапікавым куткам і іх асабліваму размяшчэнню па паверхні, усе вырабы атрымліваюцца аб'ёмнымі!

У фондах Веткаўскага музея таксама знаходзяцца працы мясцовых майстроў, зробленыя ў гэтай тэхніцы. Зараз вы можаце іх пабачыць у філіяле музея ў межах выставы «Кругляши из уголков».

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика