Жаніцьба Коміна, 2017 г.
Спадарства! Кастрычнік — насычаны мерапрыемствамі месяц! Таму чакаем усіх на БЯСПЛАТНЫЯ экскурсіі (кожную нядзелю ў 10:00), майстар-класс, лекцыі прысвечаныя першай у Беларусі выставе бортніцтва, этна-вечарыну «Жаніцьба коміна», адкрыццё новай выставы «Чырвонае Евангелле» і інш.
Для самых маленькіх прапануем інтэрактыўны занятак «Пчолачкі гудуць, хатку будуюць… » (невялічкая лекцыя+квэст).
Інтэрактыўны занятак па папярэднім запісе: 8 (0232) 75-88-86, +375 (232) 75-88-86.
План мерапрыемстваў на кастрычнік у філіяле Веткаўскага музея:
06.10 (15:00) — Майстар-клас па вырабу бісернага ўпрыгожвання «Неглюбская гарлячка».
07.10 (10:00) — «Хто рана ўстае… ». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.
13.10 (15:00) — Этна-вечарына «Жаніцьба Коміна».
14.10 (10:00) — «Хто рана ўстае… ». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.
20.10 — Лекцыя «Культурны код традыцыйнага бортніцтва» ад старшыні «Таварыства босых бортнікаў» Івана Осіпава.
21.10 (10:00) — «Хто рана ўстае… ». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.
26.10 (16:00) — Адкрыццё выставы «Чырвонае Евангелле». Рукапіснае Евангелле XVI ст.
27.10 — Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?». Сімволіка і міфалогія пчалы.
28.10 (10:00) — «Хто рана ўстае… ». Ранішняя БЯСПЛАТНАЯ экскурсія ў філіяле Веткаўскага музея.
УВАГА! У праграме магчымы змены. Сачыце за навінамі.