РЭКС Radzimas і філіял Веткаўскага музея запрашаюць зацікаўленых на гомельскую прэзентацыю альманаха “Сівер”, якая адбудзецца 7 красавіка а 16-й гадзіне.

"Сівер" — гэта альманах надыходзячага веку. Сузіраць архаіку і пераацэньваць падзеі мінуўшчыны ўжо недастаткова. Патрабаванне часу — звярнуцца тварам да эпохі, што адкрываецца наперадзе ды прыняць яе выклік. "Сівер" — філасофска-культуралагічнае выданне паводле формы, а паводле сутнасці — месца перапрацоўкі раз’яднаных элементаў мінулага ў новую, безумоўна неабходную і шуканую многімі цэльнасць. Адзінства будучыні і мінулага на прасторах Вялікай Поўначы патрабуе новага разумення. Альманах спалучае тэксты-апірышчы і тэксты-стрэлы: веду, ад якой можна адштурхнуцца, рухаючыся ў будучыню, і веду, якая паказвае кірунак гэтага руху.

7 красавіка, 16.00.

Месца правядзення: Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый ім. Ф.Р. Шклярава (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

Кошт уваходу: 2 500 руб.

Тэлефоны: 74-88-87, 74-10-40.

Увага! У гэты ж дзень (7 красавіка) у вас ёсць магчымасць трапіць на беларускія вячоркі, якія будзе ладзіць ГМКГА "Талака" сумесна з філіялам Веткаўскага музея. Больш падрабязна - па спасылцы.

Русскоязычный сайт Ветковского музея  Китайскоязычная страница Ветковского музея
logo-5.png  logo-6.png  photo_2024-03-22_22-01-40_1.png
Facebook  vKontakte  Instagram
  Яндекс.Метрика